Будынак банка

Помнік архітэктуры мадэрна. Пабудаваны ў 1905 г. з цэглы.

Аднапавярховы будынак з сіметрычна-восевай кампазіцыяй галоўнага фасада. Цэнтр яго вылучаны рызалітам. Галоўны ўваход аформлены буйным руставаным парталам. Дэкаратыўнае вырашэнне заснавана на спалучэнні цаглянай муроўкі і атынкаваных архітэктурных дэталей.

Фасады рытмічна расчлянёны вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

У інтэр’еры вылучаецца па памерах цэнтральная аперацыйная зала. Пасля рамонту асноўныя рысы стыля захаваны.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 77 ад 13.11.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. В. Крайняга, 21.

Бібліяграфія:

1. Банк // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 295.

2. Будынак банка // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 410.

3. Караткевіч, В. Б. Банк / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Помнікі Слоніма / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. – Мінск, 1983. – С. 36–37.

4. Слонімскага банка будынак // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна / [рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 679.

wwe wwe wwe