Бюст Элізы Ажэшкі

Бюст (выш. 1,1 м.) з шэрага паліраванага граніта ўстаноўлены на складаным па форме шматступеньчатым пастаменце. З дэталёвай дакладнасцю перададзены рысы твару пісьменніцы ў сталыя гады яе жыцця. На пастаменце надпіс на польскай мове: “ELIZIE ORZESZKOWEJ”.

Рашэнне аб усталяванні ў Гродна помніка Э. Ажэшкі было прынята ўладамі яшчэ ў 1923 годзе. Аб’яўлены конкурс выйграў вядомы скульптар з Варшавы Р. Зерых. Бюст пісьменніцы вышынёй больш за 1 метр быў выкананы ў 1928 г. і перададзены гродзенцам. Толькі восенню 1929 г. помнік быў устаноўлены на прамавугольны пастамент у гарадскім парку. У Вялікую Айчынную вайну жыхары горада збераглі бюст Э. Ажэшкі, схаваўшы яго на каталіцкіх могілках (па іншых дадзеных, на могілкі помнік трапіў згодна загаду нямецкіх уладаў).

Рашэннем гарадскога Савета ў ліпені 1947 г. бюст Ажэшкі быў пастаўлены на новым месцы гарадскім архітэктарам Кліменкам, які асабіста прасачыў, каб помнік адпавядаў разбуранаму арыгіналу, толькі на бакавых частках пастаменту былі ўсталяваны вазы (для высаджаных кветак), якія дэмантавалі ужо на пачатку XXI ст.

Адрас: Беларусь, г.Гродна, вул. Э. Aжэшкі.

Бібліяграфія:

1. Восстановлен памятник Элизе Ожешко // Гродненская правда. – 1947. – 31 августа. – С. 3.

2. Загідуліна, М. Любімая гродзенцамі / Марына Загідуліна // Гродзенская праўда. – 2009. – 17 кастрычніка. – С. 5.

3. Гародня Х–ХХ стст: каралеўскі горад з правінцыйным лёсам / аўт.: П. Баравік [і інш.]. – Гародня, 2014 – С. 513.

Са зместу: [Захаванне памяці пра Э. Ажэшку]. – С. 491–493.

4. Ожешко Элизе памятник // Гродно: энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [ и др.]. − Минск, 1989. − С. 299.

5. Помнік Элізе Ажэшцы // Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня – Вроцлаў, 2012. – С. 17–18.

6. Саяпин, В. Ю. 50 гродненских улиц: прогулки во времени / В. Ю. Саяпин. – Гродно: ЮрСаПринт, 2015. – 325 с.

Из содерж.: [Памятник Элизе Ожешко]. − С. 75.

7. Саяпин, В. Пешком по Ожешко и Советской / Виктор Саяпин. – Гродно: ЮрСаПринт, 2011. – 103 с.

Из содерж.: [Памятник Элизе Ожешко]. − С. 40–41.

8. Саяпин, В. Эпоха бюстов / Виктор Саяпин // Гродненские памятники и скульптуры / Виктор Саяпин. – Гродно, 2014. – С. 25–29.

9. Ярмоленка, Г. М. Помнік Ажэшка Элізе / Г. М. Ярмоленка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 73–74.

wwe wwe wwe