Фрагменты комплексу былой сядзібы

На паўночнай ускраіне вёскі. Сфарміравана ў канцы 18 – пачатку 19 ст. Перад галоўным фасадам сядзібнага дома была парадная плошча і ўезд у сядзібу з двума штучнымі прамавугольнымі вадаёмамі па баках.

Парк закладзены ў 1787 г. на плошчы каля 7 га. Мае сіметрычную рэгулярную планіроўку. Складаецца з параднага партэра і сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей. Да партэра прымыкаюць два рады дэкаратыўных баскетаў. Яшчэ два рады баскетаў з пладовымі дрэвамі ўтвараюць паступовы пераход ад параднай часткі парку да саду. Кампазіцыйную вось парку завяршала мураваная капліца, у паўднёва-заходняй частцы парку стаяла мураваная альтанка-ратонда (не захавалася). 3 насаджэнняў трапляюцца экзоты: лістоўніца еўрапейская, бе¬лая акацыя, ліпа американская і інш.

Прамавугольны ў плане мураваны аднапавярховы флігель вырашаны ў формах класіцызму.

Лямус размешчаны ў паўночнай частцы сядзібы. Двухпавярховы квадратны ў плане будынак. Першы паверх мураваны, другі – драўляны.

Помнік сядзібна-паркавага мастацтва пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, в. Вялікае Мажэйкава.

Бібліяграфія:

1. Большеможейковская усадьба // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 53–54.

2. Большеможейковская усадьба // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 279.

3. Вялікамажэйкаўская сядзіба // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 137–138.

4. Вялікамажэйкаўскі парк // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1984. – Т. 1. – С. 714–715.

5. Вялікамажэйкаўскі парк // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: ў 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1983. – Т. 1. – С. 518.

6. Жукаў, В. Старажытны парк / В. Жукаў // Савецкая вёска. – 1972. – 5 лют. – С. 2.

7. Парк “Большое Можейково” // Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. – Минск, 1975. – С. 23–25.

8. Парк совхоза “Большое Можейково” / Охрана природы / под общ. ред. Н. И. Костюкевича. – Минск, 1972. – С. 337–338.

9. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 341–342.

10. Сядзібна-паркавы комплекс у в. Вялікае Мажэйкава // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 467–468.

11. Фрагменты комплексу былой сядзібы // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 434.

wwe wwe wwe wwe wwe