Гара Міндоўга (ХІІІ ст., г. Навагрудак)

Паводле падання ў XIII ст. на гары быў пахаваны заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага князь Міндоўг. Пра паданне ўпамінаецца ў першай манаграфіі пра Навагрудак, выдадзенай на лацінскай мове ў Львове ў 1795 г. Незадоўга да смерці ад рук сваіх палітычных праціўнікаў, ён адмовіўся ад каталіцтва і быў пахаваны па паганскаму абраду пад гарой (курганом). Пасля смерці Міндоўга яго сябры, паплечнікі, воіны яго дружыны – усе тыя, хто памятаў і любіў свайго кіраўніка і палкаводца, насыпалі вялізны курган з чыстага нёманскага пяску. Паводле іншай версіі, такая назва магла ўзнікнуць ад таго, што на гэтай гары і вакол яе, магчыма, праходзіла ў 1253 г. каранацыя Міндоўга, які прыняў ад Папы Рымскага карону і тытул Караля Літвы. Асаблівую папуляр¬насць легенда пра гару Міндоўга набыла, дзя¬куючы вядомаму паэту, ураджэн¬цу Навагрудка Адаму Міцкевічу, у творах якога не раз з'яўляецца.

Прыкладна з канца XVII ст. на Гары Міндоўга размяшчаліся агульнагарадскія хрысціянскія могілкі. Значная колькасць помнікаў з каменю і металу, а таксама драўляных крыжоў «на гары» адлюстравана на фотаздымках першай трэці XX ст. Перасталі гэтыя могілкі выкарыстоўвацца для пахаванняў з пачатку 1920-х гадоў. Захаваліся некаторыя надмагільныя пліты. Найстарэйшы надмагільны помнік на Гары Міндоўга, які захаваўся да нашага часу, датуецца 1820 годам.

У ліпені 1993 г. на гарадскім свяце з нагоды 740-годдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары ўстаноўлены памятны знак скульптара У. М. Лятуна.

У верасні 2014 года каля гары была пастаўлена металічная скульптура Міндоўга вышынёй каля 2,5 метраў.

Бібліяграфія:

1. Гара Міндоўга з тэрыторыяй, абмежаванай вуліцамі Мінскай, 1 Мая і пешаходным пераходам, які злучае вуліцы Мінскую і 1 Мая, ХІІІ стагоддзе, г. Навагрудак // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, Ў. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 391.

2. Беларусь туристическая = Touristic / [авт. текста и сост.: Н. А. Чирский, Е. Н. Чирский ; фото : А. П. Дрибас [и др.]. – Минск : Беларусь, 2017. – 355 с.: ил.Из содерж.: [Гора Миндовга]. С. 244.

3. Гара Міндоўга [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступу: 25.06.2019.

4. Груша, А. Нужен ли Новогрудку памятник Миндовгу? / А. Груша // Беларуская думка. – 2013. − № 8. – С. 96−103.

5. Краўцэвіч, А. Блуканне па міфах / А. Краўцэвіч // Беларуская думка. – 2013. − № 5. – С. 84−87.

6. Навагрудак = Novogrudok = Nowogrodek : фотаальбом / аўт. тэксту Т. П. Царук ; фота І. М. Пешахонава-Міцкевіч. − Мінск: Беларусь, 2009. − [103] с.

wwe wwe wwe wwe