Касцёл Святога Вацлава (г. Ваўкавыск)

Адным з прыгажэйшых архітэктурных помнікаў, якія адносяцца да эпохі позняга класіцызму, з'яўляецца Касцёл Святога Вацлава (вул. К. Маркса). Манументальны мураваны храм узведены ў 1846−1848 гадах. Грашовыя сродкі на яго будаўніцтва сабралі ўсім горадам. Аднак асноўную частку грашовых сродкаў ахвяраваў з асабістых рэзерваў святар Ян Лентоўскi. У 1850 годзе храм быў асвячоны ксяндзом, віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім. Пасля, у 1930 годзе, па прапанове тутэйшых жыхароў у храме была праведзена рэканструкцыя. Тэрыторыю святыні абнеслі каменнай агароджай з элементамі ажурных металічных кратаў. На 1932 г. парафія налічвала 3166 прыхажан.

На першы погляд, храм Святога Вацлава падаецца надзвычай сціплым. Аднак, нягледзячы на ўсю сціпласць, гэты архітэктурны манумент уражвае сваёй вытанчанасцю і прастатой. Касцёл Святога Вацлава з'яўляецца прамавугольным будынкам, над якім узвышаецца дзве 4-гранныя вежы, завершаныя купалкамі на высокіх цыліндрычных барабанах.

У храме маюцца досыць славутыя абразы 18 ст. «Святы Казімір» і «Нараджэнне Хрыста». Алтар касцёла вырашаны стукавай каланадай са ступеньчатым атыкам, якія акаймляюць вялізны алтарны абраз “Узнясенне” і скульптуры святых апосталаў Пятра і Паўла. Падыходзячы да алтара, немагчыма не звярнуць увагу на белыя велічныя калоны, якія размешчаны ў самым цэнтры залы. Немалаважным з'яўляецца тое, што ў савецкія гады гэтая святыня не спыняла свае набажэнствы. Менавіта таму храм Святога Вацлава з'яўляўся сэрцам духоўнага жыцця на працягу многіх гадоў.

На тэрыторыі храма размяшчаецца невялікая капліца.

Бібліяграфія:

1. Ваўкавыская фара. Касцёл св. Вацлава // Слова Жыцця (Гродна). − 2014. − 12 кастр. − С. 2.; 26 кастр. − С. 2.

2. Волковысский костёл святого Вацлава // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4, кн. 1. – С. 117.

3. Волковысский костёл святого Вацлава // Туристская энциклопедия Беларуси / под. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 109.

4. Волковысский костёл святого Вацлава // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 282.

5. Ганчарэвіч, І. Гісторыя рымска-каталіцкай парафіі і касцёла Св. Вацлава ў Ваўкавыску / Ірына Ганчарэвіч // Ваўкавышчына: краязн. часоп. − 2009. − № 3. − С. 7−12.

6. Касцёл Святога Вацлава ў г. Ваўкавыск // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ваўкавыскага раёна / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 465−466.

7. Кулагін, А. М. Касцёл святога Вацлава / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі: энцыкл. давед. / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск, 2008. – С. 54−55.

8. Талюк, Н. Духовное наследие земли волковысской. Костел Святого Вацлава / Н. Талюк, Л. Прокопеня // Наш час (Ваўкавыскі раён). − 2012. − 18 жн. − С. 13.

9. Церашчатава, В. В. Ваўкавыскі вацлаўскі касцёл / В. В. Церашчатава, Т. І. Чарняўская // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед / рэдкал.: А. М. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 108−109.

wwe wwe wwe wwe wwe