Гродзеншчына — архітэктурная жамчужына Беларусі. У культурнай спадчыне рэгіёна вядучую ролю адыгрываюць яго знакамітыя архітэктурныя ансамблі. Помнікі розных эпох і стыляў адлюстроўваюць складаную гісторыю Гродзенскай зямлі.

Інфармацыйны рэсурс “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю” – база дадзеных краязнаўчай тэматыкі. Аснову рэсурса складаюць матэрыялы пра помнікі архітэктуры, археалогіі, гісторыі, горадабудаўніцтва, мастацтва Гродзенскай вобласці, адзначаныя ў “Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь”. Мэта стварэння − сабраць у адным месцы максімум інфармацыі пра той ці іншы помнік, яго гісторыю і сучасны стан. Гістарычныя даведкі і фотаздымкі помнікаў, якія прадстаўлены ў БД, дапаўняюцца бібліяграфічнымі спісамі. Пры падрыхтоўцы інфармацыі выкарыстоўваліся як бібліяграфічныя, так і поўнатэкставыя матэрыялы, фотадаздымкі з фондаў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага”.

Матэрыял згрупаваны па раёнах Гродзенскай вобласці.

У дадзены перыяд адбываецца паступовае напаўненне базы.

База дадзеных будзе цікава ўсім, каму неабыякава гісторыя роднага краю.