Помнік Кастусю Каліноўскаму

Устаноўлены ў 1958 годзе. Скульптар помніка – З. Азгур. Бронза. Пагрудны бюст вышынёй 1,05 м, пастаўлены на 3-метровым пастаменце пірамідальнай формы. Стрыманы парыў, гордая незалежнасць, духоўная актыўнасць героя перададзены ў павароце галавы, смелым позірку, у рысах твару. Кампазіцыя бюста ажыўлена рухам рукі, якая трымаецца за штрыфель фрака. Старанная прапрацоўка форм, дэталей касцюма (фрак, шырокі гальштук) надае вобліку жыццёвую канкрэтнасць і верагоднасць.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 88 ад 28.08.2003).

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Свіслач, вул. Леніна.

Бібліяграфія:

1. Памятник К. Калиновскому [Электронный ресурс] // Свислочь туристическая. Туристско-информационный центр. – Режим доступа: http://ticsvisloch.blogspot.com/2016/05/blog-post_88.html. – Дата доступа: 14.03.2019.

2. Памятник К. С. Калиновскому // Список памятников истории и культуры республиканского значения БССР. Книга 1. – Минск, 1990. – С. 121.

3. Помнік К. Каліноўскаму // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 406.

4. Харэўскі, С. Першы помнік Каліноўскаму / С. Харэўскі // Наша Ніва. – 1999. – 29 лістап. – С. 1.

wwe wwe wwe