Стары замак

Стары замак - комплекс абарончых збудаванняў, культавых і свецкіх будынкаў 11—19 ст. У пачатку 12 ст. ён стаў княжацкай рэзідэнцыяй Гарадзенскага княства. У замку была пабудавана мураваная сцяна з плінфы, аналагаў якой не было сярод іншых усходнееўрапейскіх збудаванняў. Пасля пажару 1398 г. князь Вітаўт загадаў адбудаваць новы вялікакняжацкі замак з камянёў і цэглы. Верхні замак на дзядзінцы (пазней яго назвалі Старым) быў пабудаваны як абарончы, уяўляў сабой пяцівежавы мураваны будынак гатычнага стылю. Працягласць замкавых сцен дасягала амаль 300 м пры сярэдняй таўшчыні каля 3 м. Сцены і вежы ўмацоўвалі мураваныя падпоркі-кантрфорсы. Вежа на паўночным усходзе мела пад’ёмны мост. У падзямеллі брамнай вежы знаходзілася турма.

Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх. У часы сярэднявечча гродзенскі Стары замак стаяў у авангардзе барацьбы ўсходнееўрапейскіх народаў з крыжацкай навалай, атрымаў сярод еўрапейскага рыцарства славу непрыступнай цвярдыні.

Каля 1580 г. замак быў перабудаваны для польскага караля Стэфана Баторыя па праекту італьянскіх архітэктараў (Дж. Скота з Пармы, па іншых звестках Санці Гучы з Фларэнцыі) у палац стылю эпохі Адраджэння. Ён стаў больш прыстасаваным для жыцця караля і яго двара. Знешне ўпрыгожаны цудоўным дэкорам, будынак меў высокі двухсхільны дах, накрыты чырвонай чарапіцай. У цэнтры галоўнага фасада знаходзілася парадная лесвіца, якая вяла на другі паверх. Яна уяўляла сабой двух’ярусны рызаліт з аркадамі. Першы паверх палаца складалі памяшканні для ваенных і гаспадарчых патрэб, другі займалі каралеўскія пакоі. Гэта былі шыкоўныя памяшканні з высокімі разнымі і ляпнымі столямі, з мармуровымі, паркетнымі альбо керамічнымі падлогамі, кафлянымі печамі, разнымі камінамі, дэкаратыўнымі каменнымі парталамі і дзвярыма складанай цяслярскай работы.

Палац Стэфана Баторыя адыгрываў важную ролю ў дзяржаве. Яго сцены бачылі паслоў Івана Грознага і сеймаў Рэчы Паспалітай. Пад час Паўночнай вайны ў Старым замку па чарзе спыняліся рускі цар Пётр I і шведскі кароль Карл XII. У 1705 г. тут адбылася знакамітая сустрэча Пятра I з каралём Аўгустам II Моцным і ўзнік саюз двух манархаў. Пасля катастрафічных войнаў з Расіяй і Швецыяй замак быў моцна пашкоджаны, частка збудаванняў абрынулася ў Нёман, справу давершыў буйны пажар 1735 г. Адноўлены ў другой палове 18 ст. палац выкарыстоўваўся для размяшчэння службаў і каралеўскай світы.

Комплекс Старога замка ўключае: палац (14-15 ст.), фрагмент абарончых сцен (канец 12 ст.), руіны Ніжняй царквы (12 ст.), рэшткі Верхняй царквы (канец 14 – пач. 15 ст.), руіны княжацкага хорама (12 ст.), мураваны трохпралетны мост (1-я палова 17 ст.). Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

Адрас: г.Гродна, вул. Замкавая, 22.

Час працы: 10.00 – 18.00 (акрамя панядзелка)

Web-сайт: museum-grodno.by

Бібліяграфія:

1. Аляксееў, Л. В. Помнікі Гродна і яго наваколля / Л. В. Аляксееў // Аляксееў, Л. В. Гродна і помнікі Панямоння / Л. В. Аляксееў. – Мінск, 1996. – С. 11–33.

Са зместу: [Стары замак]. – С. 15–33.

2. Волкаў, М. Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні / Мікола Волкаў ; фота // Беларускі гістарычны часопіс. – 2014. – № 2. – С. 17–34.

3. Гардзееў, Ю. Забудова / Юры Гардзееў // Гардзееў, Ю. Магдэбургская Гародня / Юры Гардзееў. – Гародня, 2008. – С. 29–35.

4. Гродзенскі Стары замак // Беларуская энцыклапедыя. – Мінск, 1997. – Т. 5. – С. 438.

5. Гродненские замки; г.Гродно / фото // Беларусь замковая = Belarus – the land of castles : [кн. –фотоальбом / сост.: О. Д. Баженова, Т. В. Белова]. – Минск, 2015. – С. 54–83.

6. Замкавая № 22 // Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня : Wroclaw, 2012. – С. 148–156.

7. Звяруга, Я. Г. Гродзенскі Стары замак / Я. Г. Звяруга, А. А. Трусаў // Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. – Мінск, 1993. – С. 181–182.

8. Кітурка, І. Ф. Гарадзенскі Стары замак у пачатку панавання Станіслава Аўгуста Панятоўскага: (па матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага гістарычнага архіва) / І. Ф. Кітурка // Краязнаўчыя запіскі : засн. у 1990 г. / Упр. культуры Гродзен. аблвыканкама, Установа культуры "Гродзен. дзярж. гісторыка-археалаг. музей". – Гродна, 2012. – Вып.8: Каралеўскія і вялікакняжацкія замкі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. – С. 27–35.

9. Кітурка, Ю. В. Гродзенскія замкі : гіст.-архітэкт. нарыс / Ю. В. Кітурка, В. М. Царук ; [пер. на англ. мову В. В. Ратнікавай ; фота А. М. Фёдарава, М. В. Анішчанкі]. – 4-е выд. – Слонім : Слонім. друкарня, 2011. – 43 с.

10. Комплекс Старога Замка // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – C.303–305.

11. Краўцэвіч, А. Гродзенскі замак : нарыс: для мал. шк. узросту / Алесь Краўцэвiч. – Мінск : Юнацтва, 1993. – 47с.

12. Стары замак // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Iн–т мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору, БелСЭ. – Мінск, 1986. – С. 78–80.

13. Ткачев, М. А. Гродненские укрепления // Ткачев, М. А. Замки Беларуси / М. А.Ткачев. – Мінск, 2007. – С. 25–32.

14. Ткачоў, М. Гарадзенскі Стары замак / Міхась Ткачоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. – Мінск, 2005. – Т. 1. – С. 506–507.

15. Ткачоў, М. А. Гродна / М. А. Ткачоў // Ткачоў, М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII – XVIII стст. / М. А. Ткачоў. – Мінск, 1978. – С. 52–55.

16. Трусаў, А. А. Археалагічныя даследаванні каралеўскага замка ў Гродне / А. А. Трусаў // Краязнаўчыя запіскі : засн. ў 1990 г. / Упр. культуры Гродзен. аблвыканкама, Установа культуры "Гродзен. дзярж. гісторыка-археалаг. музей". – Гродна, 2012. – Вып.8: Каралеўскія і вялікакняжацкія замкі на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. – С. 6–11.

17. Трусаў, А. А. Стары замак ў Гродне ХI - ХVIII стст. : гiст. –археал. нарыс / А. А.Трусаў, В. Е.Собаль, Н. I. Здановiч. – Мінск : Навука i тэхнiка, 1993. – 152с.

wwe wwe wwe wwe wwe wwe wwe wwe