Свята-Троіцкая царква (г.п. Мір, Карэліцкі р-н)

Пабудавана ў 1533−1550 гг. з цэглы ў цэнтры пасёлка. У 1705 г. стала ўніяцкай пры манастыры базыльян, які быў скасаваны ў 1824 г. У 1839 годе ўладкавана паводле праваслаўнага абраду. У 1842 годзе ў ёй створаны прыдзел у імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Перабудавана пасля пажару 1865 г. (начынне і іканастас быў выратаваны) і асвячона 9 чэрвеня 1868 г. архіепіскапам мінскім Міхаілам.

Храм капітальна перабудаваны ў 1873−1875 гг., пасля чаго 25 мая 1875 г. асвячоны зноў. Помнік архітэктуры ранняга барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, паўкруглай апсіды з невялікай бакавой рызніцай. Над высокім чатырохгранным прытворам у 1865 г. узведзена драўляная двух’ярусная шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні, над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму – цыбулепадобныя пяць купалаў.

Плоскія паверхні сцен апяразаны прафіляванымі карнізамі і прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны броўкамі. Над арачным праёмам увахода размешчана круглая люкарна з мазаічным пано “Святая Тройца”. Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

Бібліяграфія:

1. Казакова, І. В. Мір / І. В. Казакова // Каменны пояс Беларусі / І. В. Казакова. − Мінск, 2009. − С. 15−20.

2. Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыкл. давед. / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск, 2001. – С. 137−138.

3. Кулагін, А. М. Царква ў гонар Святой Троіцы / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск, 2007. – С. 280.

4. Мирская Свято-Троицкая церковь // Туристская энциклопедия Беларуси / под. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 226.

5. Мирская Свято-Троицкая церковь // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 317.

6. Самбук, С. Ф. Троіцкая царква / С. Ф. Самбук // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 219.

7. Свята-Троіцкая царква (Мір). – Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступу: 19.10.19.

8. Татаринов, Ю. А. Христианские святыни / Ю. А. Татаринов // Города Беларуси. Гродненщина. − Минск, 2009. − С. 145−147.

9. Троіцкая царква // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 383.

10. Чарнатаў, В. М. Мірская Троіцкая царква / В. М. Чарнатаў // Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 347.

wwe wwe wwe wwe wwe