Былая сядзіба. XVII стагоддзе (в. Жодзішкі)

Створана на працягу XVIII–XIX стст. на паўднёвай ускраіне вёскі, на правым беразе р. Вілія, пры ўпадзенні яе р. Святлянка. Пад сядзібны дом прыстасаваны будынак езуіцкага калегіума, пабудаванага ў 1757−1766 гг. у стылі барока ў маёнтку Міцкевічаў (перададзена ордэну ў 1708 г.).

Архітэктар – прафесар Віленскай акадэміі Т. Жаброўскі. З канца XVIII ст. частка калегіума была ператворана ў палац, у розны час належала Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім.

Сядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ем, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаны неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.

Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод (ліпа, клён, таполя і інш.).

Сядзіба – помнік барока і сядзібна-паркавага мастацтва.

Зараз у будынку размешчана медыцынская ўстанова.

Бібліяграфія:

1. Былая сядзіба: сядзібны дом, парк // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, Ў. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 427.

2. Жодишки // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энцикл. / ред. совет: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2009. − С. 152.

3. Жодишковская усадьба // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 207.

4. Кулагін, А. М. Жодзішкаўская сядзіба / А. М. Кулагін // Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 213.

5. Кулагін, А. М. Сядзіба / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 326.

wwe wwe wwe wwe wwe