Будынак былой гімназіі (бальніца)

Пабудаваны ў 1802-1803 гг. з цэглы па праекту архітэктара М. Шульца на сродкі тагачаснага ўладальніка Свіслачы Вінцэнта Тышкевіча. Адкрыта ў 1805 г. Цяпер адзін з карпусоў раённай бальніцы.

Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Заходні тарцовы фасад аформлены каланадай дарычнага ордэра з атыкам. Два ўваходы на бакавым (паўднёвым) фасадзе завершаны ў выглядзе порцікаў з дзвюмя парамі квадратных у сячэнні слупоў. Унутраная планіроўка і дэкор інтрэр’ера не захаваліся.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Свіслач, вул. Дзяржынскага, 3.

Бібліяграфія:

1. Будынак былой гімназіі (бальніца) // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 406.

2. Будынак гімназіі, Свіслач [Электронны рэсурс] // Radzima.org: адметнасці Беларусі, Літвы і Падляшша. – Рэжым доступу: https://www.radzima.org/be/object/1761.html. – Дата доступу: 14.03.2019.

3. Свислочское здание бывшей гимназии // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 508.

4. Свіслач [Электронный ресурс] // Vetliva: гид по Беларуси. – Режим доступа: https://vetliva.by/belarus/about-country/cities/grodnenskaya-oblast/svisloch/. – Дата доступа: 14.03.2019.

wwe wwe wwe wwe