Будынак чыгуначнага вакзала з воданапорнай вежай

Помнік архітэктуры неабарока. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы.

Прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка. Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца 3-ступенчатым павышэннем аб’ёмаў, якое нарастае да цэнтра.

У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маюць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. У 2000-х гадах праводзіўся капітальны рамонт будынка.

Архітэктурны стыль захаваны.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 77 ад 13.11.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Вакзальная, 11.

Бібліяграфія:

1. Будынак чыгуначнага вакзала з воданапорнай вежай // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 410.

2. Караткевіч, В. Б. Вакзал / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Помнікі Слоніма / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. – Мінск, 1983. – С. 35–36.

3. Слонімскага вакзала будынак // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. / [рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 679.

4. Слонімскі вакзал // Беларуская энцыклапедыя: ў 18 т. – Мінск, 2002. –Т. 15. – С. 14.

5. Якім ты будзеш, наш горад // Слонімскі веснік. – 1999. – 11 лістап. – С. 2.

wwe wwe wwe