Будынак друкарні

У сярэдзіне 19 стагоддзя на тэрыторыі сённяшняй друкарні быў гарадскі астрог. У пачатку 20 стагоддзя, у 1908 годзе, былі ўзведзены будынкі з цэглы, два з якіх знаходзяцца ў добрым стане і па сённяшні дзень. Тэрыторыя была абнесена сцяной. У 1920-1939 гадах тут знаходзіліся палітзняволеныя. У 1941-1942 гадах ў астрозе былі зняволены яўрэі, 50 з якіх былі расстраляны на тэрыторыі астрога. У 1947-1951 гадах – дзейнічала калонія для непаўналетніх злачынцаў. У 60-гадах будынак астрога пуставаў, пазней ў яго пераехала друкарня, а разам з ёй у былую майстэрню па вул. Ленінскай 48– і рэдакцыя газеты “Уперад”.

>

Адрас: г. Ліда, вул. Ленінская, 23.

Бібліяграфія:

1. Будынак друкарні: [канец ХІХ ст.] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 385.

2. Казакевич,М. Лидская «таганка»: [здание типографии] / Марьян Казакевич // Лідская газета.- 2009. - 28 лістап. – С. 5.

3. Осипенко,Т. Дом, где рождаются газеты: [типография] / Татьяна Осипенко // Тэлескоп. - 1998. - 30 красавіка. – С. 3.

wwe wwe