Будынак пошты

Горадабудаўнічы помнік, у стылю канструктывізму. Пачалі будаўніцтва па загаду ўлады Віленскай акругі і мясцовых гарадскіх улад у сярэдзіне 20-х гадоў 20 ст. па англійскаму праекту.

>

Пабудаваны з цэглы, мае чатырохпавярховы аб’ём. Фасады вырашаны гладка, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

У 1938 годзе пошта горада перасялілася ў новы дабраўпарадкаваны будынак. З 1996 года ў будынку размешчаны вузел электрасувязі.

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Міцкевіча, 8.

Бібліяграфія:

1. Будынак пошты // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. – Мінск, 2009. – С. 385.

2. Коласаў, Л. Пошта ў Лідзе / Леў Коласаў // Лідскі Летапісец. – 2004. – №3–4. – С. 41–50.

3. Колосов, Л. История почты на Лидской земле [16-21 вв.] / Лев Колосов; фото // Веснік сувязі. – 2006. – № 6. – С.70–75.

4. Колосов, Л. Почта в Лиде: [1798-авг.1944 г.] / Лев Колосов // Веснік сувязі. – 2005. – №1. – С. 57–64.

5. Ярмонт, Е. В тени замка Гедимина / Евгения Ярмонт. – Лида, 1995. – 176 с.

wwe wwe wwe