Помнік Сакалоўскаму

Помнік быў узведзены у гонар савецкага ваеннага дзеяча, Маршала Савецкага Саюза (1946 г.), Героя Савецкага Саюза (29.04.1945 г.) Сакалоўскага Васіля Данілавіча ў 1973 годзе. Скульптар Г. Мурамцаў, архітэктар В. Аладаў. Манумент выкананы з бронзы і граніта. Вышыня бюста 1,55 м., а пастамента 3,7 м.

Франтальнае вырашэнне скульптурнага партрэта, маршальская форма з выявамі баявыхузнагарод, рэзкія лініі сілуэта надаюць кампазіцыі строгую ўрачыстасць. У вобразе палкаводца падкрэслены валявая сабранасць, мужнасць, энергічнасць. Рысы твару перададзены экспрэсіўнай лепкай. Спалучэнне цёмнай шурпатай паверхні бронзы і гладкай паліроўкі чырвонага граніту ўзмацняе выразнасць помніка. Пляцоўка вакол помніка вышэйшая за ўзровень вуліцы, выкладзена плітамі.

Адрас: г. Гродна, вул. Савецкая.

Бібліяграфія:

1. Помнік Сакалоўскаму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. Кал. : С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : БелСэ, 1986. — С. 75.



wwe wwe