Былая сінагога

Дакладны час пабудовы сінагогі невядомы. У апошнія гады ў некаторых крыніцах сустракаецца дата −1912 год, але раней больш папулярным быў – канец ХІХ ст.

Храм узведзены ў стылі классіцызму. Фасады аздоблены сціплымі лапаткамі і шматпрофільным цагляным гзымсам пад дахам пабудовы. Прамавугольны аб’ём цэнтральнага памяшкання (рытуальнай залы), перакрыты трохступенчатым дахам чатырохсхільнай формы. Як і ў ін-шых сінагогах Беларусі, адлюстравана ўвасабленне стылізаванага і пе-раасэнсаванага вобразу жылля, каўчэга. З-за значных памераў і канст-рукцыйных патрэб дах мае ступенчатую будову (абумоўлена двух’ ярус-най будовай кроквеннай сістэмы). Такія дахі былі шырока вядомы ў замках, палацах, цэрквах і касцёлах.

Для сінагогі характэрны мінімум дэкаратыўнага і пластычнага аз-даблення: пілястры, гарызантальныя паяскі і карнізы, арачныя і паў-арачныя завяршэнні праёмаў.

Ашмянская сінагога дастаткова добра захавала свой першапачат-ковы інтэр’ер.

Бібліяграфія:

1. Бацяеў, В. Сінагога / В. Бацяеў, І. Герасімава, У. Пярвышын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Мінск, 1996. – Т. 6. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – С. 301.

2. Былая сінагога // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 336.

3. Вярцінскі, Р. Э. Помнікі гісторыі і культуры Ашмяншчыны − каштоўныя тварэнні рук нашых продкаў і сучаснікаў / Р. Э. Вярцінскі // Ашмяншчына: гісторыя і сучаснасць: матэрыялы навук.-практ. краязн. канф. / рэдкал.: Ф. Э. Вярцінскі [і інш.]. − Гродна−Ашмяны, 1995. − С. 13.

4.Лавринович-Лесницкая, Т. Главная Ошмянская синагога / Т. Лавринович-Лесницкая // Города Беларуси. Гродненщина / Ю. А. Татаринов. − Минск, 2009. − С. 108−109.

5. Сінагогі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2003. – С. 616.

6.Тарасаў, А. Сінагогі і мячэці Гарадзеншчыны / А. Тарасаў // Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: зб. навук. прац / адк. рэд. А. М. Пяткевич. − Гродна, 2003. − С. 265.

7. Лавринович-Лесницкая, Т. Главная Ошмянская синагога / Т. Лавринович-Лесницкая // Города Беларуси. Гродненщина / Ю. А. Татаринов. − Минск, 2009. − С. 108−109.

wwe wwe wwe wwe