Дом Стефана Баторыя

У канцы XVI ст. Стэфан Баторый даручыў архітэктару Скотта з Пармы ўзвесці палац на галоўнай плошчы горада — Рынак, ён жа баторыеўка. Будынак меў дзве складовыя часткі: больш старую і другую, узведзеную пазней. Першапачаткова была пабудавана тая палова, якой цяпер няма. Знаходзілася яна на месцы цяперашняга гандлёвага дома «Баторый». Даследчыкі ўсталявалі, што сцены былі ўзведзены на захаваўшыйся сярэднявечнай падставе. Некаторыя навукоўцы лічаць, што асаблівасці пабудовы, а менавіта спосаб злучэння цокальнай часткі аркадамі, руст на фасадзе, які імітуе камень, як і на Старым замку, сведчаць аб тым, што больш ранняя палова баторыеўкі (верхняя яе частка) — гэта помнік італьянскага рэнесансу. Ён асвячаўся высокімі вокнамі. Падчас вядомага гродзенскага пажару 1885 года гэта частка найбольш пацярпела і адноўлена ў ранейшым выглядзе не была.

Па распараджэнні Баторыя да ўжо збудаванай часткі баторыеўкі прыбудавалі другую палову, на рагу Рынка і вуліцы Азёрскай (цяпер вуліца К. Маркса). Другая частка палаца архітэктурна не была звязана з першай. Па завяршэнні будаўніцтва кароль планаваў перадаць езуітам палац пад калегіум. Крыло будынка, якое выходзіла на Азёрскай, было трохпавярховым. Уваход падкрэсліваўся высокім парадным ганкам.

У далейшым будынак выкарыстоўваўся як каралеўская рэзідэнцыя, але з пачатку XVIII ст. яно вядома ўжо як палац Сапегаў. За сваю гісторыю будынак мноства разоў перабудоўваўся, мяняліся ўладальнікі.

У гады Другой сусветнай вайны левая палова баторыеўкі не зведала значных пашкоджанняў. Правая ж ляжала ў руінах. На гэтым месцы ў пачатку 60-х гадоў з'явіўся жылы пяціпавярховы дом з крамай на першым паверсе (цяпер гандлёвы дом «Баторый»).

У 70-я гады XX ст. у баторыеўцы пад кіраўніцтвам акадэміка Ю. М. Астроўскага працаваў Аддзел рэгуляцыі і абмену рэчываў Акадэміі навук БССР. Сфармавалася гарадзенская біяхімічная школа — школа акадэміка Ю. М. Астроўскага.

Сёння там знаходзіцца кафедра нармальнай анатоміі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Музей уродства чалавечага цела.

Адрас: 230003, г. Гродна, вул. К. Маркса, 1.

Бібліяграфія:

1. Саяпин, В. "Баториевка" / Виктор Саяпин // POLIS.— 2010. — №4. — C. 16—17.

2. Саяпин, В. [Улица] Стефана Батория [в Гродно] / Виктор Саяпин ; фото // Гродзенская праўда. — 2014. — 20 снеж. — С. 10.

3. Саяпин, В. Баториевка и ее обитатели / Виктор Саяпин // Вечерний Гродно. — 2009. — 7 окт. — С. 31. ; 14 окт. — С. 29.

4. Трусов, И. Где же была настояшая Баториевка? / Игорь Трусов // Гродненский химик. — 2008. — 23 фев. — C. 3.

5. Мелешко, Е. Эпоха Стефана Батория в трудах гродненского краеведа П. О. Бобровского [(1832 —1905)] Стэфан Баторый у гiстарычнай памяцi народаў Усходняй Еўропы : Матэрыялы мiжнар. круглага стала. — Гродна, 2004. — C. 122—129.

6. Шлык, Н. Дом на трех улицах / Николай Шлык ; фото // Гродзенская праўда. — 2014. — 26 сак. — С. 9.

7. Былы дом Стафана Баторыя [ў Гродна] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. : В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. — C. 324.

8. Ямскі, П. Я. Палацы прэтэндэнта на каралеўскі трон. Мастацкая падрыхтоўка Казіміра Яна Сапегі [(? — 1730)] да гарадзенскага сойма 1693 года / Пётр Яцэк Ямскі ; фота // Гарадзенскі гадавік. — 2012. — № 1. — С. 26 —49.

9. Коцкая, Ю. «Батораўка» можа хутка развалицца : [ Аб сучас. стане помніка архітэктуры 2-й пал. XVI ст.] / Ю. Коцкая // Пагоня (Гродна). — 2000. — 7 сент. — С. 3.

10. Маркса № 1 // Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч і інш. — Гародня-Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — С. 212—215.

wwe wwe wwe wwe wwe