Былы дом урача А. Тальгейма

Былы дом урача А. Тальгейма – будынак пачатку XX ст., узор архітэктуры мадэрну. Быў пабудаваны ў 1911 г. па індывідуальнаму праекту з улікам спецыфікі ўрачэбнай работы для Аляксандра Тальгейма.

Аляксандр Тальгейм (1873−1937) нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў універсітэт у Кіеве. Пасля двух гадоў працы ў Варшаве і пяці ў Поразаве пераязджае ў Гродна, дзе каля горада меў радавы маёнтак у Путрышках. З 1905 года — урач пры суполцы сясцёр міласэрнасці. У 1907 г. заклаў таварыства аматараў мастацтва “Муза”, якое ўзначальваў да 1913 г. З’яўляўся старшынёй гарадскога таварыства ўрачоў, сябрам Варшаўска-Беластоцкай урачэбнай палаты, сябрам праўлення гарадскога музея прыроды ды інш. Кіраўнік гродзенскага гарадского шпіталя ў 1920-я гг.

Схема планіроўкі дома: першы паверх − прыёмныя і ўрачэбна-працэдурныя кабінеты, санітарна-тэхнічныя і гаспадарчыя памяшканні, другі паверх − жылыя пакоі. Г-падобны ў плане будынак складаецца з трох аб'ёмаў. Сярэдні − вуглавы, вежападобны, накрыты шатровым дахам. У дэкаратыўным афармленні выкарастаны керамічныя ўстаўкі, каляровае шкло, фактурная тынкоўка, чыгуннае наддашша. Два ўваходы вялі ў жылую частку − з боку сучаснай вул. Карбышава (у прыёмны пакой) і з боку сучаснай вул. Леніна. Цяпер планіроўка зменена. Пасля рамонту летам 2008 г. дом страціў частку сваёй аўтэнтычнасці, знішчаны найпер драўляныя дэталі (казырок над ганкам і балкон).

Таксама ў гэтым доме спыняўся Д. Карбышаў ( тут ён правёў ноч на 22 чэрвеня 1941 г.). У 1941−1944 гг. тут знаходзілася сядзіба Grunstuckgesellschaft, якая займалася геадэзічнымі распрацоўкамі, добраўпарадкаваннем і азеляненнем Гродна і ваколіцаў. У савецкі час − афіцэрскі інтэрнат.

Адрас: Беларусь, г.Гродна, вул. Леніна, 22

Бібліяграфія:

1. [Былы дом урача Тальгейма] // Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 315.

2. Гродненские дома врачей // Регионы Беларуси: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4, кн. 2. – С. 206.

3. Иващенко, Н. А. Александр Тальгейм и его "муза" / Н. А. Иващенко// Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада): матэрыялы Міжнар. навук. канф. / рэдкал.: А.І.Антоненка [і інш]. – Гродна, 2008. – С.464–469.

4. Игнатович, Ф. И. А. К. Тальгейм: видный врач, его профессиональная и культурно-просветительная деятельность в Гродно: к 140-летию со дня рождения / Ф. И. Игнатович // Журнал ГрГМУ. − 2014. − № 1. − С. 109−112.

5. Кот, В. Дактары свайго лёсу / В. Кот // Гродзенская праўда.− 2006. − 13 снежня.− C.6.

6. Кулагiн, А. М. Эклектыка: архiтэктура Беларусi другой паловы ХIХ − пачатку ХХ стагоддзя / А. М. Кулагін. − Мінск: Ураджай, 2000.− 303с.

Из содерж.: [Дом урача ў Гродне]. − С. 97.

7. Леніна № 22 / Карбышава № 30 — Дом урача Тальгейма // Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня – Вроцлаў, 2012. – С. 200–201.

8. Саяпин, В. Ю. 50 гродненских улиц: прогулки во времени / В. Ю. Саяпин. – Гродно, 2015. – 325 с.

Из содерж.: [Дом врача Тальгейма]. − .С.181.

9. Саяпин, В. Улица Ленина / В. Саяпин // Гродзенская праўда. − 2014. − 12 красавіка. − С. 9.

10. Чарнатаў, В. М. Гродзенскія дамы ўрачоў / В. М. Чарнатаў // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал.: А. М. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 184.

11. Чарнатаў, В. М. Дамы ўрачоў / В. М. Чарнатаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / Акад. навук БССР; рэд. кал: С. В. Марцэлаў [і інш.]. − Мінск, 1986.− С. 52−53.

wwe wwe wwe wwe wwe