Былы палац адміністратара з двума флігелямі

Палац адміністратара (дом Дзяконскага, палац Валіцкага, архірэйскі дом, медінстытут) — помнік архітэктуры ранняга класіцызму, быў пабудаваны для адміністратара Гарадніцы. Палацавы ансамбль, які складаецца з трох корпусаў, мае характэрную на той час сядзібную схему планіроўкі з курданёрам, фланкіраваным аднапавярховымі флігелямі.

Палац быў пабудаваны ў 1776−1793 гг. па праекту І. Мёзера. Трохпавярховы прамавугольный ў плане будынак, накрыты пакатым вальмавым дахам. Палац мае калідорную планіроўку. У паўднёвай частцы першага паверха захаваліся фрагменты былых перакрыццяў у выглядзе цыліндрычных скляпенняў з распалубкамі. Першапачатковы інтэр’ер зменены. Паўднёвы флігель быў пабудаваны як “кухня і служба”, а напачатку XIX ст. тут знаходзілася частка губернскага архіва. У паўночным флігелі знаходзіліся “вазоўня” (карэтная), а ў пачатку XX ст. — казармы і рэзідэнцыя Расійскага дабрачыннага таварыства.

Пазней дом быў перададзены каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім падскарбію А. Дзяконскаму. А у канцы XVIII ст. палац належыў вучонаму, мецэнату графу М. Валіцкаму. Напярэдадні вайны 1812 г. тут размешчаўся Данскі казачы корпус атамана М. Платава, а летам гатага ж года знаходзіўся штаб французскай арміі. У 1849 годзе Л. Валіцкі прадаў палац праваславнаму ведамству для размяшчэння тут архірэйскай рэзідэнцыі ( адсюль і назва — Архірэйскі дом). Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку знаходзіліся Дом піянераў, спецыяльнае рамеснае вучылішча і навучальная ўстанова Гродзенскага медінстытута.

У канцы 1950-х галоўны корпус і флігелі былі капітальна адрамантаваны. У 2009—2010 гг., пасля таго як будынак быў перададзены царкоўным уладам, тут была праведзена масштабная рэканструкцыя. Паўночны флігель быў разабраны яшчэ ў 2007 г., замест яго ў 2009 г. пабудавана дамавая царква Святога Нікалая Цудатворца. Зараз будынак належыць Гродзенскай праваслаўнай епархіі.

Адрас: Беларусь, г.Гродна, вул. Горкага, 2а.

Бібліяграфія:

1. Архиерейское подворье // Гродненские епархиальные ведомости. − 2003.− № 10. − C. 15.

2. Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня – Вроцлаў: Гарадзенская бібліятэка, 2012. – С. 102−105.

Са зместу: [Палац віцэ-адміністратара]. –С. 102−105.

3. [Былы палац адміністратара з двума флігелямі] // Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 310.

4. Гродненский дворец администратора // Регионы Беларуси: в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4, кн. 2. – С. 222.

5. Кулагін, А. М. Гродзенскі палац адміністратара / А. М. Кулагін // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал.: А. М. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 180—181.

6. Медицинский институт // Гродно: энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [ и др.]. − Минск, 1989. − С. 261.

7. Самусік, А. Ф. Граф Міхал Валіцкі − айчыны калекцыянер і мецэнат другой паловы XVIII − першай чвэрці XIX ст. / А. Ф. Самусік // Гродна і гродзенцы: дзевяць стагоддзяў гісторыі (да 880-годдзя горада): матэрыялы міжнар. навук. канф. / рэдкал.: А. І. Антоненка [і інш.]. − Гродна, 2008. − С.416−420.

8. Саяпин, В. Ю. 50 гродненских улиц: прогулки во времени / В. Ю. Саяпин. – Гродно: ЮрСаПринт, 2015. – 325 с.

Из содерж.: [Архиерейский дом]. − С. 261−262.

9. Счасная, Е. Разобрать, чтобы восстановить и сохранить / Е. Счасная // Гродзенская праўда.− 2007. − 23 мая. − C. 6.

10. Чернякевич, А. Н. Легенды нашего времени / А. Н. Чернякевич // Мінулае Гродзеншчыны: навук.-метад. дапам. – Гродна, 2010. – Вып. 12. – С. 51–71.

wwe wwe wwe wwe wwe