Свята-Мікалаеўская царква
(цяпер - царква Свяціцеля Міколы Цудатворцы)

Час пабудовы першага праваслаўнага храма ў мястэчку Вялікая Бераставіца невядомы. Але ў архіўных дакументах успамінаецца геаметрычны план каморніка Казіміра Храпаноўскага ад 25 снежня 1818 г., згодна з якім фундушу Бераставіцкай царквы належала 154 дзесяціны зямлі, у тым ліку ворыўнай зямлі 122 дзесяціны. Яе будынак быў драўляны. У 1860 г. з-за “трухлявасці” будынак царквы разабралі, з матэрыялаў царквы была пабудавана капліца на могілках. У тым жа годзе на месцы драўлянай царквы распачалося будаўніцтва новай мураванай. У якасці будаўнічага матэрыялу для сцен выкарыстоўваўся камень, якога, было ў наваколлі вельмі багата. Быў закладзены фундамент, узведзены сцены да вокнаў, але на гэтым будаўніцтва прыпынілася. Праект складзены, як сцвярджае прафесар, доктар архітэктуры А. Кулагін, у 1858 годзе архітэктарам Фардонам. У 1865 годзе будаўніцтва царквы прадоўжылася. Значную дапамогу ў будаўніцтве аказвалі прыхаджанне і граф Станіслаў Касакоўскі.

Званіца пабудавана ў 1882 годзе.

У будынках таго часу сцены мелі асаблівае значэнне, таму яны мелі таўшчыню 120 см і больш. Гэта асабліва значна для восеньска-зімовага перыяду, калі прыходзяць первыя маразы. Сцены здольныя захоўваць высокую цеплавую энергію сонца і рэгуляваць тэмпературу паветра ў будынку царквы.

У верасні 1864 г. Часовы камітэт па будаўніцтве і рамонце цэркваў Гродзенскага павета абследаваў будаўніцтва і даў даручэнне архітэктару Міхаэлісу скласці праект і каштарыс будаўніцтва. Тады ж было прынята рашэнне адрамантаваць жыллё для служыцеляў царквы.

У 1864 г. у Вялікабераставіцкім праваслаўным прыходзе было звыш двух тысяч прыхаджан. Яны выказалі гатоўнасць дапамагчы ў будаўніцтве царквы: сваімі фурманкамі падвозілі камяні, пясок і іншыя будаўнічыя матэрыялы, выдзялялі на будоўлю чорнарабочых, збіралі ў фонд царквы грошы. Значную дапамогу буданіцтву аказалі казна і граф Станіслаў Касакоўскі. Завершана будаўніцтва было ў 1865 г.

У 1962 годзе царква была зачынена.

У 60-я гг. ХХ ст. храму дасталася доля большасці культавых будынкаў. Ён быў доўгі час зачынены і ў будынку былі размешчаны склады, майстэрні, праводзіліся зварачныя работы, фарбоўка і іншае. Яны адбіліся на стане храма.

У 1989 годзе храм вярнулі праваслаўным вернікам. Пачаліся аднаўленчыя работы. Асвяцілі храм 25 лютага 1990 года.

Усе наступныя гады намаганнямі настаяцеля и парафіян храм прыводзіўся ў належны выгляд.

У 1990 годзе быў пабудаваны двухпавярховы, двухквартэрны царкоўны дом для пражывання святара и рэгента.

У 1998 годзе зроблены і ўсталяваны новы разьбяны іканастас, а ў 1999 годзе выраблена пяць падлогавых кіотаў. Адноўлена каменная агароджа вакол храма.

Бібліяграфія:

1. Калеснік, Л. Р. Свята-Мікалаеўская царква ў Вялікай Бераставіцы / Л. Р. Калеснік // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Бераставіцкага р-на. – Мінск, 1999. – С. 559–560.

2. Кулагін, А. М. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск, 2007. – С. 97.

3. Свята-Мікалаеўская царква // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 342.

4. Храм Святителя Николая Чудотворца г. п. Большая Берестовица [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.orthos.org/eparhiya/blagochiniya-i-hramy/berestovickoe/bberestovica. − Дата доступа: 24.09.2018.

5. Яромич, В. Свято-Никольская церковь / В. Яромич // Гродненские епархиальные ведомости . – 2010. − № 8. – С. 18.

wwe wwe