Царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1901 г. з дрэва як царква-школа на месцы храма, які згарэў у 1846 г.
Прамавугольны ў плане гарызантальна выцягнуты будынак пад вальмавым дахам, у цэнтры якога надбудаваны чацвярык з цыбулепадобным купалам на цыліндрычным барабане. З боку галоўнага фасада ўзвышаецца 4-гранная шатровая званіца. Цыбулепадбная галоўка завяршае вальмавы дах прамавугольнага прыруба апсіды з бакавымі рызніцамі. Бравенчатыя сцены раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Унутры храма вылучаны папярочны неф і вузкі бабінец, па баках якога былі размешчаны класы царкоўна-прыходскай школы.
Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Адрас: Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Парэчча, вул. Гуляева, 14а.
Бібліяграфія:
1. Кулагін, А. М. Царква ў гонар Казанскай іконы Маці Божай / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі /А. М. Кулагін. – Мінск, 2007. – С. 315.
2. Храм Казанской иконы Божией Матери д. Поречье [Электронный ресурс] // Гродненская епархия Белорусской Православной Церкви. – Режим доступа: http://orthos.org/eparhiya/blagochiniya-i-hramy/skidelskoe/porechye. – Дата доступа: 29.11.2018.
3. Царква Казанскай Маці Божай // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 365.
4. Церковь Казанской Матери Божьей в д. Поречье [Электронный ресурс] // Гродненский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: https://grodnorik.gov.by/ru/kazans/. – Дата доступа: 29.11.2018.