Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1904-1908 гг. з цэглы. Адрэстаўрыравана ў канцы 20 ст.

Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаюцца прытвор-званіца, бакавыя прыдзелы і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца кубападобны барабан, завершаны 5-купаллем і апяразаны какошнікавым парапетам і аркатурным фрызам. Над прытворам 4-ярусная (васьмярчык на 3 чацверыках) шатровая званіца з маляўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны 2-слуповымі рундукамі пад 2-схільнымі пакрыццямі і вісячымі аркамі. Чырвонацагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны шырынкамі, вуглавымі лапаткамі. Унутраная прастора перакрыта складанай скляпеністай канструкцыяй, апсіда вылучана 2-яруснымі 3-гранным іканастасам у неарускім стылі.

Адрас: Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Мількаўшчына.

http://areopag.cerkov.ru/

Бібліяграфія:

1. Барысаў, І. Генералава царква // Биржа информации (Гродно). – 2002. – 3 янв. – С. 5.

2. Иванковский, В. Каменный раритет из Мильковщины // Сельская навіна (Гродзенскі раён). – 2001. – 31 кастр. – С. 3.

3. Ильгявичюте, Е. Судьба храма / Елена Ильгявичюте // Перспектива (Гродненский район). – 2016. – 20 июля. – С. 24.

4. Кулагін, А. М. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2007. – С. 265–266.

5. Сорокопыт, А. Святыни Гродненской земли: храм в деревне Мильковщина / Александр Сорокопыт // Гродненские епархиальные ведомости. – 2015. – № 1. – С. 10–11.

6. Ушкевич, П. Повторившая судьбу народа // Сельская навіна (Гродзенскі раён). – 2000. – 6 студз. – С. 4. /p>

7. Храм Покрова Пресвятой Богородицы, д. Мильковщина [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://areopag.cerkov.ru/. – Дата доступа: 29.11.2018.

wwe wwe wwe wwe wwe