Дом былой сядзібы
(Дом Баграціёна) 1805 год
Помнік архітэктуры класіцызму. Пабудаваны ў 1805 годзе.
У 1812 годзе з 10 да 17 чэрвеня быў штаб-кватэрай 2-й Заходняй арміі пад камандаваннем П. І. Баграціёна.У другой палове ХІХ стагоддзя ў будынку размяшчаўся гарадскі шпіталь, потым прытулак для састарэлых, у пачатку ХХ стагоддзя належаў прыватным уладальнікам. Часткова разбураны ў перыд Другой сусветнай вайны.
Прамавугольны ў плане драўляны аднапавярховы будынак накрыты высокім вальмавым дахам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Цэнтральная частка з мансардай вылучана чатырохкалонным мураваным порцікам, завершаным франтонам крывалінейнага абрысу. Мансарда выходзіць на галоўны фасад шырокім балконам з драўлянай агароджай. Планіроўка анфіладная, у цэнтры – вестыбюль з лесвіцай.
Перад будынкам ўстаноўлены бюст Баграціёну працы З. Азгура. Усталяваны ў 1950 годзе. У 1957 годзе на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
З 1949 года ў будынку размешчаны экспазіцыйныя залы Ваўкавыскага ваенна-гістарычнага музея імя Баграціёна, які заснаваны ў 1935 годзе, як краязнаўчы. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў разрабаваны, у 1948 адноўлены. Заснавальнік музея – краязнавец і археолаг Г. І. Пех. У 1953 годзе краязнаўчы музей ператвораны ў ваенна-гістарычны, яму нададзена імя П. І. Баграціёна.
Сёння ў экспазіцыйных залах прадстаўлены абмундзіраванне і рыштунак рускай і французскай армій у вайне 1812 года, матэрыялы пра баявыя дзеянні 2-й Заходняй арміі на тэрыторыі Беларусі ў час наступлення і адступлення войскаў Напалеона, іншых падзей ХІХ – пач. ХХ ст.
Бібліяграфія:
1. Авштоль, О. Бесценный дар музею / Олег Авштоль // Наш час. − 2008. − 19 ліпеня. − С. 4.
2. Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна // Беларуская энцыклапедыя : у 18т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1997. – Т. 4. − С. 42.
3. Волковысский военно-исторический музей // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. − С. 282.
4. Волковысский военно-исторический музей им. П. И. Багратиона : путеводитель по залам / авт.-сост. Н. И. Дудин. − Минск : Полымя, 1987. – 94 с.
5. Волковысский усадебный дом // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 283.
6. Грэсь, С. Гісторыя архітэктурнай спадчыны Ваўкавыска XVIII - XIX ст. / С. Грэсь // Румлёўскія старонкі: помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства "Румлёўскія чытанні". − Гродна, 2011. − С. 154−160.
7. Дом былой сядзібы (“дом Баграціёна”) // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, У. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 343.
8. Кузнеченкова, Т. Здесь бывал Багратион... / Татьяна Кузнеченкова, Инна Бычек // Гродзенская праўда. − 2017. − 8 сак. − С. 9.
9. Суета, А. І. Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя П. І. Баграціёна / А. І. Суета // Музеі Беларусі=Музеи Беларуси / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. − Мінск, 2008. − С.164−167.
10. Суета, А. "Минувшего свидетели живые" : об одноим. выставке, посвящ. 60-летию Волковыс. воен.-ист. музея им. П. И. Багратиона / А. Суета // Наш час (Ваўкавыс. р-н). − 2000. − 25 студз. − С. 4.
11. Суета, А. От кольчуги до мундира : [о Волковыс. воен.-ист. музее им. П. Багратиона / А. Суета // Наш час (Ваўкавыс. р-н). − 2002. − 4 снеж. − C. 3.
12. Сядзібны дом // Памяць : гіст.−дакум. хроніка Ваўкавыскага раёна / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 473.
13. Флякс, Я. Уникальная коллекция памятных медалей в честь побед русской армии над Наполеоном в Отечественной войне 1812 г. в Волковысском военно-историческом музее им. П. Багратиона / Я. Флякс // Гродненская правда. – 1982. – 18 дек.
14. Чарняўская, Т. І. Ваўкавыскі сядзібны дом / Т. І. Чарняўская // Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 109.
15. Чарныш, А. Музей і школа / А. Чарныш // Наш час (Ваўкавыс. р-н). – 1997. – 22 ліст. – С. 2.
16. Черныш, А. Бережно хранить реликивии музея / А. Черныш // Гродзенская праўда. – 1996. – 12 снеж. – С. 3.
17. Чыгрын, С. Пех : [пра заснавальніка музея] / Сяргей Чыгрын // Czasopis (Bialystok). − 2016. − № 10. − С. 34−41.