Дом-музей М. Багдановіча
Гродзенскі музей Максіма Багдановіча працуе як мемарыяльна-даследчы цэнтр, які збірае інфармацыю аб літаратурна-гістарычных падзеях, звязаных з імем беларускага паэта Максіма Багдановіча, а таксама літаратурнай спадчынай беларускіх пісьменнікаў, дзеячаў культуры Гродзеншчыны. З 1986 г. музей займае частку драўлянага дома, забудовы 1888 г. на былой вуліцы Малой Садовай.
Сярод экспанатаў музея асаблівае месца займаюць асабістыя рэчы вялікага беларускага паэта, яго лісты і дакументы, сямейныя фатаграфіі і прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок». Захоўваюцца ў музеі і іншыя рэчы сям'і Багдановічаў, прадметы побыту канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, пісьмовыя сведчанні літаратурнага жыцця таго часу, творы паэтаў і пісьменнікаў Гродзеншчыны.
Экспазіцыя музея складаецца з наступных залаў: "Партрэтная галерэя вядомых дзеячаў Беларусі", "Гродзенскі перыяд жыцця сям'і Багдановічаў", "Літаратурна-грамадскі рух канца XIX — пачатку XX стст.»; а таксама 4 мемарыяльных пакояў: кабінет бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасцёўня. Аддзел "Гродзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснасць" прысвечаны жыццю і творчасці вядомых літаратараў Прынёманскага краю. Фонд музея налічвае 14745 адзінак захоўвання. Сярод іх — асабістыя рэчы паэта, дакументы, фатаграфіі, лісты, прадметы побыту кон. XIX — пач. XX стст., Пісьмовыя сведчанні грамадскага і культурнага жыцця таго часу, а таксама спадчына паэтаў і пісьменнікаў Гродзеншчыны.
Адрас: 230023, г. Гродна, ул. 1 Мая, 10.
Час працы: з 10.00 да 18.00; Выхадны-панядзелак
Сайт: http://bagdanovichmuseum.by/
Бібліяграфія:
1. Антонова, А. В гостях у [Максима] Богдановича / Анна Антонова // Гродзенская праўда. — 2011. — 21 мая. — C. 12.
2. Антонова, А. Музейная бессонница / Анна Антонова; фото // Гродзенская праўда. — 2012. — 16 мая. — С. 10.
3. В музей, как в театр // Вечерний Гродно. — 2011. — 26 янв. — C. 2.
4. В память о поэте // Гродненский химик. — 2011. — 22 окт. — C. 3.
5. Гамина, В. День музея Богдановича / В. Гамина // Перспектива (Гродненский район). — 2008. — 15 мая. — C. 3.
6. Гродненский литературный музей Максима Богдановича // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. — Минск, 2008. — С. 292.
7. Кузнеченкова, Т. У музея Богдановича новый формат / Татьяна Кузнеченкова ; фото // Гродзенская праўда. — 2014. — 27 верас. — С. 8.
8. Мышковец, И. "Страницы прошлого листая..." / И. Мышковец // Неман. — 2011. — №12. — C.153—155.
9. На чай к Богдановичам // Вечерний Гродно. — 2010. — 8 дек. — C. 2.
10. Попко, И. Раздвигаем стены / И. Попко // Беларусь сегодня. — 2011. — 4 марта. — C. 8.
11. Суздальский, В. Новые приобретения музея Максима Богдановича [в Гродно] / В. Суздальский // Перспектива (Гродн. р-н). — 2005. — 10 февр. — C. 17.
12. Антонава, Г. Гродна ў вянку санетаў / Ганна Антонава // Гродзенская праўда. — 2011. — 3 снеж. — C. 4.
13. Бічэль, Д. Музей Максіма Багдановіча ў Гародні // Бічэль, Д. Хадзі на мой голас / Данута Бічэль. — Гародня-Wroclaw, 2008. — С. 41—50.
14. Гайко, А. В. Багдановіча Максіма музей [у Гродна] // Музеі Беларусі / Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. — Мінск, 2008. — С.74—77.
15. Дзмітрыева, Л. У музейны гродзенскі вянок / Л. Дзмітрыева // Лiтаратура i мастацтва. — 2011. — 9 снеж. — C. 18.
16. Дом-музей М. Багдановіча [ў Гродна] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. : В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. — C. 320.
17. Кузнячэнкава, Т. Самы віртуальны Багдановіч / Таццяна Кузнячэнкава // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 19 красав. — С. 14.
18. Мышкавец, I. З мінулага ў будучыню, або як ствараўся музей паэта / І. Мышкавец // Настаўнiцкая газета. — 2011. — 8 снеж. — C. 10.
19. Дом, дзе жыў Багдановіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. Кал. : С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : БелСэ, 1986. — С. 53.
20. 1-га мая № 10 // Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч і інш. — Гародня-Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — С. 264.