Фрагменты парку “Больцінікі”

Батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1963 г.) і садова-паркавага мастацтва. Закладзены ў другой палове ХVIII – пачатку XIX ст. Плошча каля 10 га. Парк пейзажнага тыпу. Яго кампазіцыю фарміруюць асобныя групы дрэў і кустоў, адкрытая прастора паляны, суцэльныя пасадкі. У паўночна-ўсходняй частцы парку на самым высокім месцы размешчаны сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з цэглы ў стылі неаготыкі. Заходні схіл ад дома да паляны, выцягнутай уздоўж лагчыны, аформлены дзвюма штучнымі тэрасамі. Вялікае значэнне ў фарміраванні ландшафту курцін маюць экзоты, якіх ў парку больш за 60 відаў.

Належаў Станіславу Путкамеру, сыну Марылі Верашчака. У тутэйшым маёнтку па яе запрашэнні гасцяваў Адам Міцкевіч. Сустрэчы з ёй, вандроўкі па тутэйшым парку натхнілі яго на напісанне славутай паэмы “Гражына”, шэрагу вершаў. Верашчака памерла тут 27 снежня 1863 г.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).

Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, в. Больцінікі.

Бібліяграфія:

1. Больтеникский парк // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 53.

2. Больтиникский парк // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 279.

3. Палацава-паркавы ансамбль у в. Больцінікі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Воранаўскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 455−456.

4. Парк // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 141.

5. Парк “Больтеники” // Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. – Минск, 1975. – С. 88–89.

6. Светозаров, Л. Парку – 250 лет / Л. Светозаров // Воранаўская газета. – 1992. – 4 лістап. – С. 2.

7. Фрагменты парку “Больцінікі”// Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 349.

wwe wwe wwe wwe wwe