Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

Пабудавана ў 1795 г. з дрэва па фундацыі Ф. Важынскага ( сына падскарбія Вялікага княства Літоўскага А. Важынскага) на месцы заняпалага манастыра. Прастольнае свята 21 верасня.

Помнік народнага дойлідства. Подоўжана-восевую кампазіцыю царквы фарміруюць прамавугольны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавой нізкай рызніцай. У сілуэце будынка пануе ўзведзены над прытворам чацвярык званіцы, шатровы дах якой завершаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Асноўны зруб накрыты двухсхільным дахам, які пад апсідай пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавы.

Вертыкальна ашаляваныя сцены ў верхняй прарэзаны лучковымі аконнымі.

Праёмамі ў простых ліштвах, на галоўным фасадзе – шырокім лучковым праёмам увахода і лучковым акном хораў над ім.

Прытвор, над якім створаны хоры, адкрываецца ў малітоўную залу трыма шырокімі дзвярнымі праёмамі ў магутных ліштвах. Апсіда адмежавана двух’ярусным драўляным іканастасам, выкананым у XIX ст., расчлянёным вытанчанымі калонамі і пілястрамі карынфскага ордэна, якія нясуць прафіляваны антаблемент, дэкарыраваны накладной пазалочанай арнаментальнай разьбой. Іканастас мае абразы XIX-XX ст.

Перад царквой пастаўлена драўляная двух’ярусная званіца адкрытай чатырохслуповай канструкцыіі. Верхні ярус-звон апяразаны разной балюстрадай і накрыты гонтавым шатром.

Адрас: Гродзенская вобласць, Лідскі раён, в. Голдава.

Бібліяграфія:

1. Алісейчык, У. В. Царква Раства Багародзіцы / У. В. Алісейчык // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 240.

2. Кулагін, А. М. Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы / А. М. Кулагін // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыкл. давед. – Мінск, 2007. – С.122-123.

3. Праваслаўныя храмы // Памяць. Ліда. Лідскі раён: гіст.-дакум. хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Г. Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 496.

4. Царква Раства Багародзіцы // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С.388.

wwe wwe wwe