Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

Пабудавана ў 1774 г. з дрэва. Асвячона 22.10. 1878 г. пасля капітальнага рамонту. Падчас рамонту быў пастаўлены новы іканастас, створаны прастол, пакладзена новая падлога, зроблена трое дзвярэй з прытвора ў малітоўную залу.

Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у прамавугольную трохгранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на нізкім васмерыку. Вертыкальна ашаляваныя фасады ў верхняй частцы расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Унутранная прастора трыма парамі слупоў падзелена на тры нефы. Цэнтральны, шырэйшы, неф перакрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя плскай столлю. У межах залы абапал апсіды вылучаны дзве рызніцы, пад хорамі – бакавыя клеці і лесвіцы.

Адрас: в. Ганчары Лідскага раёну.

Бібліяграфія:

1. Алісейчык, У. В. Пакроўская царква / У. В. Алісейчык // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 239.

2. Вёска Ганчары. Свята-Пакроўская царква // Памяць. Лiда. Лiдскi раён : гiст.-дакум. хронiкi гарадоў i раёнаў Беларусi / рэдкал.: В.Г.Баранаў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 496.

3. Кулагін, А.М. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы / А. М. Кулагін // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыкл. давед. – Мінск, 2007. – С. 112.

4. Пакроўская царква // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 388.

5. Пешахонаў, І. Царква ў Ганчарах [фота] / І. Пешахонаў // Лідскі летапісец. – 2000. - №2. – 3-я с. вокл.

6. Яхантава, В. Пакроўскай царкве ў Ганчарах – 240 год / В. Яхантава // Лідская газета. – 4 кастр. – С. 5.

wwe wwe