Касцёл Адшукання Святога Крыжа і кляштар бернардзінцаў

Гісторыя будаўніцтва комплексу пачалося ў 1494 годзе і звязана з імем вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Аляксандра Ягелончыка, які падараваў бернардынцам зямлю, на якой былі пабудаваны драўляны касцёл і манастыр.

У 1595 пры Жыгімонце III пачалося будаўніцтва каменнага мужчынскага манастыра. 13 мая 1618 года адбылося асвячэнне Храма Адшукання Святога Крыжа віленскім біскупам Яўстафіем Валовічам.

У 1656 годзе ў касцёле адбыўся пажар, у выніку якога сур'ёзна быў пашкоджаны алтар святога Антонія і дах. Паралельна з рэстаўрацыйнымі працамі вялося ўзвядзенне капліцы святой Барбары. У 1660 годзе ўсе работы былі завершаны.

Зведаўшы за ўсю сваю шматвяковую гісторыю не адну перабудову, Бернардынскі касцёл з'яўляецца ўвасабленнем адразу некалькіх стыляў: готыкі, рэнесансу і барока. У яго афармленні вылучаецца багацце скульптуры і жывапісу.

У храме захаваўся ўнікальны арган XVII стагоддзя, які стварае сваім гучанне непаўторную атмасферу. Сярод асаблівых каштоўнасцей касцёла з’яўляюцца 12 скульптур апосталаў на паўднёвай сцяне, а на паўночнай - 12 гістарычных дзеячаў Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, у тым ліку кароль Жыгімонт III, магнаты Массальскія, Сапегі, Валовічы і іншыя, а таксама 14 алтароў. Мастацкую каштоўнасць маюць скульптурныя і гарэльефныя стукавыя кампазіцыі Латэранскай капэлы “Чатыры евангелісты”, “Святое сямейства", “Маленне аб чашы”, якія выкананы ў стылі рэнесансу; абразы ХVІІІ-ХІХ стст. “Антоній з дзіцём”, “Маці Божая з дзіцём”, "Перамяненне” і інш.

Пасля паўстання 1832-1833 гг. манастыр скасавалі і касцёл стаў парафіяльным.

Існаваў таксама і жаночы манастыр, які размяшчаўся насупраць мужчынскага, аднак ён не захаваўся да нашых дзён.

На шчасце, вайна не закранула касцёл, пакінуўшы нам унікальнае гістарычную спадчыну.

У часы ўлады саветаў у будынку храма размяшчалася бюро судова-медыцынскай экспертызы, судовая лабараторыя, абласны дом санітарнай асветы, санэпідэмстанцыя.

Касцёл вярнулі каталікам у 1990 годзе. У гэты ж час тут была адкрыта Вышэйшая рымска-каталіцкая семінарыя, якая вядзе сваю працу і ў нашы дні.

У сценах кляштара бернардзінцаў у 1855 г. прайшло вянчанне знакамітай пісьменніцы Элізы Ажэшкі і яе мужа шляхціца Пятра.

17 чэрвеня 2016 года моцны парывісты вецер скрывіў крыж на адной з вежаў касцёла. Але ўжо ў жніўні таго ж года ён быў адноўлены.

Адрас: Беларусь, г.Гродна, вул. Парыжскай камуны, 1.

Рэжым працы: 8.00-20.00, акрамя панядзелка і аўторка

Бібліяграфія:

wwe wwe wwe wwe wwe wwe