Капліца з драўлянай скульптурай

Капліца з драўлянай скульптурай у вёсцы Гальшаны − помнік архі-тэктуры неакласіцызму. Пабудавана ў 1897 г. з цэглы. Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі, па дарозе ад касцёла да рэшткаў замка. Вырашана трох’яруснай чатырохграннай вежай пад шатровым пакрыццём з крыжам. Сцены атынкаваныя. Ярусы падзелены прафіляванымі карнізамі. Грані першага і верхняга яруса аформлены нішамі, сярэдні ярус мае скразныя арачныя праёмы. Унутры яго ўстаноўлена драўляная скульптура Ісуса Хрыста.

Бібліяграфія:

1. Капліца з драўлянай скульптурай // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В.Я.Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 340.

2. Кулагін, А. М. Капліца / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск, 2008. – С. 82—83.

wwe