Касцёл Яна Хрысціцеля (в. Мсцібава)

Помнік архітэктуры неаготыкі і неараманскага стылю. Размешчаны ў цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1910−19(32?) гг. з чырвонай цэглы на сродкі парафіян. Уяўляе сабой 2-вежавы храм базілікальнага тыпу с трансептам, 3-граннай апсідай і 2 сакрысціямі. Галоўны заходні фасад 3-часткавы. У кожнай частцы – уваходны арачны праём, над цэнтральным з якіх – акно-трыфорыум.

Ініцыятарам будаўніцтва храма быў ксёндз Марк Буряк, які разам з 50 аднавяскоўцамі быў закатаваны фашысцкімі акупантамі ў 1943 г. (пахаваны ў касцёле).

Перад храмам стаіць званіца з жоўтай цэглы, выкананая ў выглядзе трыумфальнай аркі з падвешаным пад ёй звонам.

У інтэр’еры нефы перакрыты цыліндрычнымі нервюрна-зоркавымі скляпеннямі. У паўночным крыле трансепта – драўляны 2-ярусны разны алтар св. Іаана (ХІХ ст.) вырашаны карынфскай каланадай і дэкарыраваны ажурнай разьбой. На хорах размешчаны арган. У храме знаходзяцца абразы XVIII ст. “Айчына” (прывезены з касцёла в. Шылавічы), “Іаан Хрысціцель”, “Маці Божая Ружанцовая”.

Касцёл дзейнічае.

Бібліяграфія:

1. Быхаўцаў, М. Мсцібаўскі касцёл святога Яна Хрысціцеля / Мікалай Быхаўцаў // Гісторыя Касцёла на Ваўкавышчыне. − Мінск, 2017. − С. 499−533.

2. Быховцев, Н. История Мстибовского костёла / Николай Быховцев // Ваўкавышчына: краязн. часоп. − 2010. − № 4. − С. 14−41.

3. Мстибовский костёл Иоанна Крестителя // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4, кн. 2. – С. 109.

4. [Касцёл Яна Хрысціцеля в. Мсцібава] // Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 347.

5. Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў в. Мсцібава // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ваўкавыскага раёна / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 470−471.

6. Кулагін, А. М. Касцёл святога Яна Хрысціцеля / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск, 2008. – С. 241−242.

7. Чарняўская, Т. І. Мсцібаўскі касцёл Іаана Хрысціцеля / Т. І. Чарняўская // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал.: А. М. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 350.

wwe wwe wwe