Касцёл Прасвятой Тройцы

Касцёл знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудаваны ў XVIII ст. з цэглы.

Храм — помнік архітэктуры рэнесансу і барока. Прамавугольны выцягнуты пападоўжай восі будынак атрымаў крыжа-падобную форму за кошт прыбудаванага трансепта. З заходняга боку да будынка прымыкае квадратная ў плане апсіда з сакрысціяй з паўночнага боку і вуглавымі контрфорсамі. Галоўны фасад вырашаны плоскасна, мае шчытавое завяршэнне і руставаны партал пры ўваходзе. Сцены члянёны плоскімі лапат-камі, лучковымі вокнамі і нішамі. У інтэр’еры зальная частка перакрыта цы-ліндрычным скляпеннем з распалубкамі, крылы трансепта – крыжовымі скля-пеннямі.

Каля 1553 г. уладальнікі мястэчка Осцікавічы заснавалі тут першы касцёл. У 1550 годзе ён узгадваецца ўжо як дзеючы ў межах Свірскага дэканата. У канцы XVI ст. па фундацыі наступных уладальнікаў, Кішкаў, у Жодзішках узводзіцца каменны кальвінскі збор на месцы касцёла у стылі рэнесанс. Па некаторых звестках, яго пабудаваў Крыштаф Комар у 1612 годзе, а сын Крыштафа, Геранім Комар, вярнуў род у каталіцкую веру і да 1669 года пабудаваў новы драўляны касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пры якім заснаваў парафіяльную школу. Іншыя крыніцы сцвярджаюць, што Крыштаф Комар у 1612 годзе пабудаваў касцёл, а Геранім павялічыўшы фундуш, падараваў яму маёмасць, пабудаваў плябанію і парафіяльную школу (не захаваліся).

Згодна з візітамі 1654—1700 гадоў касцёл ужо тады быў мураваны, меў дзве капліцы ў крылах трансепта — Маці Божай Ларэтанскай і св. Ганны — з адпаведнымі алтарамі і галоўны алтар Найсвяцейшай Тройцы. Пад галоўным алтаром знаходзіўся склеп з трунамі фундатараў і яшчэ два склепы былі зроблены «пад ларэтам». Побач з касцёлам стаялі гаспадарчыя будынкі, плябанія і шпіталь

У 1708 г. побач, у падоранай Барбарай (з Комараў) Мінкевіч (Міцкевіч) і яе сынам Адамам сядзібе, аселі езуіты. У 1727 г. яны пабудавалі касцёл Св. Іуды Тадэвуша, у 1745 г. адкрылі музычную бурсу, у 1767 г. — аптэку. Непадалёк ад збора ў 1757−1766 гг. паводле праекта архітэктара Т. Жаброўскага пабудаваны двухпавярховы калегіум, для ўпрыгожання якога жывапіснымі размалёўкамі запрасілі беларускага мастака М. Бейтніка. З 1756 года тут пачалі выкладаць філасофію, так мясцовы калегіум перайшоў у ранг вышэйшых навучальных устаноў. Аднак сваёй галоўнай мэты айцы езуіты так і не дасягнулі — кальвіністы па-ранейшаму заставаліся ў Жодзішках і валодалі зборам.

Пад ціскам кальвіністы пакінулі Жодзішкі. Са скасаваннем ордэна будынак калегіума перайшоў у 1774 г. да новых уладальнікаў Жодзішак Ласкарысаў (паводле іншых звестак — Патоцкіх, Мілашэўскіх, у 1830-я гг. — Бакшанскіх) і быў прыстасаваны пад сядзібу. У 1820-я гг. збор быў пераўтвораны ў парафіяльны Троіцкі касцёл. Пасля паўстання 1863−64 гг. святар касцёла Вішнеўскі быў сасланы ў Кастраму, касцёл застаўся парафіяльным, але былі канфіскаваны 3 абразы: «Сэрца Ісуса», «Св. Іазафат» і «Благаверны Андрэй Баболя».

У 1886 г. касцёл абкружаны высокай мураванай агароджай. У 1902 г. да яго прыбудаваны бакавыя капліцы. У гады Першай сусветнай вайны германскія войскі разбурылі вежы і арганізавалі ў будынку шпіталь, а потым шавецкую фабрыку.

У 1924 г. пробашчам быў прызначаны прыхільнік беларусізацыі касцёла Вінцэнт Гадлеўскі. Троіцкі касцёл быў рэстаўрыраваны (на ўспамін аб пашкоджаннях часоў вайны над акном сакрыстыі былі ўмураваны часткі шрапнельных снарадаў). У 1929 годзе да парафіі далучылася капліца. У тыя гады ў парафіі было больш за 4100 вернікаў. У 1937 годзе мастак Пётра Сергіевіч размаляваў скляпенні касцёльных капліц. У савецкі час касцёл працягваў дзейнічаць.

Спачатку будынак уяўляў сабой аднанефавы прамавугольны ў плане храм без апсіды, з двух’яруснай чацверыковай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Пры перабудове да нефа прыбудаваны вялікія прамавугольныя бакавыя капліцы з трохвугольнымі шчытамі ў завяршэнні тарцовых сцен, зменена арыентацыя храма на процілеглую — вежа апынулася над прэсбітэрыем (зруйнаваная пад час Першай сусветнай вайны).

Цяпер гэта мураваны крыжападобны ў плане аднанефавы храм з больш нізкай квадратнай у плане алтарнай апсідай з сакрысціем на поўначы і вуглавымі контрфорсамі. Неф і капліца накрытыя двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вырашаны плоскасна, завершаны шчытом, партал уваходу аформлены рустыкай. Сцены расчлянёныя плоскімі лапаткамі, прарэзаныя лучковымі вокнамі і нішамі, завершаныя прафіляваным карнізам. Унутры неф перакрыты цыліндрычным, капліцы — крыжовымі скляпеннямі. Над уваходам — хоры.

Скляпенні капліц упрыгожаны ў 1-й палове ХХ ст. размалёўкай мастака П. Сергіевіча. У капліцы св. Пятра паказана казанне Апостала, укрыжаванне Пятра, уручэнне ключоў і выцягванне сецяў з рыбай; тут жа мастак пакінуў і сваю манаграму «P.S.1937».

На мясцовых могілках у руінным стане захавалася трох’ярусная каплічка-слупок. Калісьці стаялі ў мястэчку яшчэ дзве прыдарожныя капліцы: адна, пры павароце на могілкі, была прысвечана св. Ганне, другая, у цэнтры на скрыжаванні, — св. Яну Непамуцэну. У 1970-я гг. капліцы былі знесены, захавалася толькі фігурка св. Яна, якая цяпер стаіць у касцёле.

Бібліяграфія:

1. Габрусь, Т. Па слядах пратэстанскiх збораў Беларусi канца 16 -- пачатку 17 ст. / Т. Габрусь ; фота // Мастацтва. − 1999. − № 9. − С. 45−49.

2. Габрусь, Т. Помнiкi пратэстанцкага храмабудаўнiцтва Беларусi / Тамара Габрусь // Спадчына. − 2004. − № 1. − C. 42−44.

3. Жодишки // Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энцикл. / ред. совет Т. В. Белова [и др.]. – Минск, 2009. − С. 152.

4. Жодишковский костёл Пресвятой Троицы // Туристские регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 302.

5. Жодишковский костёл Пресвятой Троицы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 207.

6. Калегіум езуітаў // Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2008. – С. 142−143.

7. Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_(Жодзішкі) [Электронны рэсурс ]. – Рэжым доступу : https://be.wikipedia.org/wiki/. – Дата доступу : 02.07.2020.

8. Касцёл Прасвятой Тройцы // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, Ў. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 427.

9. Касцёл Прасвятой Тройцы // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. – Мінск, 2000. – С. 62.

10. Майсевіч, В. Ф. Езуіты ў Жодзішках / В. Ф. Майсевіч // Памяць : гіст.−дакум. хроніка Смаргонскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 64−66.

11. Міцянін, А. А. Кальвінскі збор / А. А. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 326.

12. Міцянін, А. А. Жодзішкаўскі кальвінскі збор / А. А. Міцянін, А. А. Ярашэвіч // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал.: А.А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 213.

13. Прыхач, У. Касцёл Святой Тройцы ў Жодзішках / Уладзімір Прыхач ; фота // Светлы шлях (Смаргонскi раён). − 2008. − 5 верас. − C.4

wwe wwe wwe wwe wwe wwe