Траецкі касцёл

Сваю гісторыю Траецкі касцёл у Індуры пачынае ў 16 стагоддзі. Мясцовыя землеўладальнікі Давойны ў 1542 годзе на месцы цяпер каменнага заклалі драўляны храм. На жаль, малюнкаў або планаў той забудовы не захавалася.

Узведзены ў 1815 годзе цагляны будынак у стылі позняга класіцызму з чатырохкалонным дарычным порцікам намаганнямі ксяндза Радзевіча на месцы драўлянага касцёла (фундаваны ў 1542 Янам Давойнам). У 1904 г. рэканструяваны і пашыраны архітэктарам У.А.Срокам на добраахвотныя ахвяраванні парафіян.

У пачатку 20 стагоддзя дапоўнена крылом трансепта ў апсіды, затым - дзвюма вежамі рознай вышыні паабапал ад галоўнага фасада. Улічваючы больш багаты рэльеф новых элементаў у параўнанні са строгім, лінейным малюнкам першапачатковага будынка, можна казаць пра элементы барока ў архітэктуры касцёла. Кампазіцыя храма стала больш аб'ёмнай.

Унутранае ўбранне даволі строгае. Высокія арачныя скляпенні распісаны арнаментам, купал над галоўным алтаром - біблейскімі матывамі.

У Траецкім касцёле ў Індуры ёсць цудатворны абраз Божай маці на адным з бакавых алтароў.

Касцёл дзеючы. З'яўляецца помнікам 3 катэгорыі каштоўнасці і ўнесены ўдзяржаўным спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Адрас: Гродзенская вобл., Гродзенскі раён, аг. Індура, вул. Рагачэўскага, 69.

Бібліяграфія:

1. Индурский костел Пресвятой Троицы // Туристическая энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 228.

2. Індурскі Троіцкі касцёл // Беларуская энцыклапэдыя : ў 18 т. – Мінск., 1998. – Т. 7. – С. 237.

3. Казакова, І. В. Індура / І. В. Казакова // Каменны пояс Беларусі / І. В. Казакова – Мінск, 2009. – С. 59.

4. Кулагін, А. М. [Індурскі] Касцёл Прасвятой Тройцы / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2000. – С. 71–72.

5. Троицкий костел в деревне Индура [Электронный ресурс] // Vetliva: гид по Беларуси. – Режим доступа: https://vetliva.ru/tourism/what-to-see/troitskiy-kostel-v-derevne-indura/. – Дата доступа: 29.11.2018.

6. Шыдлоўскі, А. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры / Антон Шыдлоўскі // Слова Жыцця (Гродна). – 2011. – 17 крас. – С. 2.

wwe wwe wwe wwe