Касцёл Святых Пятра і Паўла ў в. Ізабелін

Размешчаны ў цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 1778 годзе (дата пазначана на фасадзе) з цэглы па фундацыі графа Яна Рыгора Грабоўскага як кальвінскі збор. У 1887 годзе храм быў закрыты. У 1988 г. храм быў адрэстаўрыраваны (архітэктар Г. П. Босак). Адкрыты і асвячоны гродзенскім біскупам А. В. Кашкевічам 18 ліпеня 1992 года пад тытулам святых апосталаў Пятра і Паўла.

Архітэктурны помнік адметны сціплым выкарыстаннем барочнай пластыкі, масіўнымі формамі, статычнасцю. Кампактны прамавугольны ў плане з паўкруглай апсідай аб’ём з 8-граннай шатровай вежай-званіцай пад усечаным франтонам галоўнага фасада. Сіметрыя галоўнага фасада падкрэслена нізкім прамавугольным уваходным праёмам і арачным акном над ім. Плоскасныя бакавыя фасады амаль пазбаўлены дэкору. Зала перакрыта плоскай столлю, пазбаўлена архітэктурнай пластыкі, толькі 2 масіўныя гранёныя слупы пры уваходзе нясуць на трайной аркадзе галерэю хораў, пад якой крыжова-скляпеністае памяшканне нартэкса. Хоры апяразаны балюстрадай. Апсіда адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам.

Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.

Бібліяграфія:

1. Быхаўцаў, М. Ізабелінскі касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла / Мікалай Быхаўцаў // Гісторыя Касцёла на Ваўкавышчыне. − Мінск, 2017. − С. 415−425.

2. Ізабелінскі Петрапаўлаўскі касцёл // Культура Беларусі: энцыкл.: [у 6 т.] / рэдкал.: У. А. Аляксандраў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2013. – Т. 4. – С. 176.

3. Изабелинский Петропавловский костёл // Регионы Беларуси: энцикл.: в 7 т. / редкол.: В. В. Андриевич (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2014. – Т. 4, кн. 1. – С. 378.

4. Касцёл Святых Пятра і Паўла ў в. Ізабелін // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ваўкавыскага раёна / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 469.

5. Кулагін, А. М. Ізабелінскі Петрапаўлаўскі касцёл / А. М. Кулагін // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / рэдкал.: А. М. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 228.

6. Кулагін, А. М. Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск, 2008. – С. 161.

wwe wwe