Касцёл Святога Міхаіла (Луконіца)

Знаходзіцца за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі. Пабудаваны ў 1782 г. з цэглы па фундацыі Я.У Гумніцкага.

Касцёл аднанефавы, з пяціграннай апсідай і сакрысціяй з паўночнага боку. Галоўны фасад завершаны вялікім шмат’ярусным франтонам, які аздоблены магутным карнізам, здвоенымі пілястрамі з капітэлямі карынфскага ордэра. Плоскасці сцен прарэзаны невялікімі паўцыркульнымі вокнамі, уваходны партал лучковы. Тарэц апсіды з плоскіі пілястрамі па вуглах завершаны атыкам, дабудаваным у пачатку 20 ст. Побач з касцёлам трох’ярусная званіца. Ніжні і верхні ярусы ўпрыгожаны плоскімі пілястрамі па вуглах, завершаны карнізамі. Дах шатровы, крывалінейнага абрысу.

Касцёл – помнік архітэктуры позняга барока.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 101 ад 05.10.2004).

Адрас: Гродзенская вобласць, Зэльвенскі раён, в. Луконіца.

Бібліяграфія:

1. Зельвенский район [Электронный ресурс] // Гродненский областной исполнительный комитет. – Режим доступа: https://www.region.grodno.by/ru/dostoprim_zelva-ru/. – Дата доступа: 14.03.2019.

2. Касцёл Св. Міхаіла // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 374.

3. Костёл Святого Архангела Михаила [Электронный ресурс] // Radzima.org. – Режим доступа: https://www.radzima.org/ru/object-photo/1874.html. – Дата доступа: 14.03.2019.

4. Кулагін, А. М. Касцёл святога архангела Міхаіла / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2008. – С. 200.

wwe wwe wwe