Комплекс будынкаў былой сядзібы “Станіславова”

Сфарміравана ў 1760—1770-я гады паводле праекта італьянскага архітэктара Дж. Сака. Была загараднай рэзідэнцыяй караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Мураваны палац — прамавугольны двухпавярховы будынак (першапачаткова аднапавярховы), цэнтральная частка якога аб’ядноўвае парадную групу памяшканняў. Сярэдзіна галоўнага фасада вылучана рызалітам з філянговым фігурным атыкам і тэрасай. Цэнтр дваровага фасада — паўкруглым эркерам з манаграмай караля на атаку.

Аконныя праёмы дэкарыраваны лучковымі і трохвугольнымі франтонамі, гірляндамі, плоскімі ліўтвамі. У дэкоры шырока выкарыстаны раскрапаваныя карнізы, пілястры і паясы. Планіроўка будынка калідорнага тыпу значна зменена. У вестыбюлі захаваліся дзве печы, выкананыя ў стылі неаготыкі.

Флігелі — прамавугольныя ў плане аднапавярховыя будынкі пад высокімі чарапічнымі дахамі.

Адрас: Палац — г. Гродна, вул. Ціміразева, 3.

Два флігеля — г. Гродна, вул. Ціміразева, 1, 1а.

Гаспадарчыя пабудовы — г. Гродна, зав. Ціміразева, 1.

Бібліяграфія:

1. Комплекс будынкаў былой сядзібы "Станіславова" // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. —C. 328.

2. Ивановский, В. Хуторок для его величества / В. Ивановский // Сел. навiна (Гродзен. р-н). — 2003. — 6 лют. — C. 5.

3. Шлык, Н. О чем мечтал король, прогуливаясь по липовой аллее своей летней резиденции в Станиславово / Н. Шлык // Гродзенская праўда. — 2011. — 27 крас. — C.11.

4. Вашкевич, А. Дворец Станиславово / Андрей Вашкевич ; фото // Вечерний Гродно. — 2012. — 13 июня. — С. 8.

5. Станіславоўская сядзіба // Архітэктура Беларусі. — Мінск, 1982. — С. 206—207.

6. Станіславоўская сядзіба : [ Пра помнік сядзіб.-парк. архітэктуры 2-й пал. XVIII ст. на ўскраіне Гродна ў яго прыгарадзе Станіславова] // Бел. энцыкл. : У 18 т. — Мінск, 2002. — Т. 15. — С. 145.

7. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. Кал. : С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : БелСэ, 1986. — С. 80—81.

8. Церашковай № 29 // Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч і інш. — Гародня-Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — С. 362—364.

wwe wwe wwe wwe wwe