Комлпекс былога кляштара бернардзінак

Помнік архітэктуры барока, ракако і класіцызму.

Мураваны касцёл пабудаваны ў цэнтры Слоніма на сродкі каталіцкага ордэна бернардзінцаў ў 1664 – 1670 гг. на месцы драўлянага касцёла (1645 г.).

Аднанефавы прамавугольны ў плане будынак з паўкруглай апсідай і 3-яруснай вежай-званіцай пры ўваходзе. Верхні ярус вежы дэкаратыўна апрацаваны арачнымі нішамі, аконнымі праёмамі. Сцены расчлянёны масіўнымі слупамі-пілястрамі, капітэлі якіх дэкарыраваны раслінным арнаментам. Інтэр’ер у 1751 -1764 гг. быў упрыгожаны галоўным 2-ярусным і 4-бакавымі алтарамі, амбонам, спавядальняй у стылі ракако (скульптура – майстар Гедэль па эскізах Глаубіца).

Кляштар прыбудаваны да касцёла ў 1764 г., двухпавярховы, мураваны з замкнёным квадратным дваром (архітэктар І. Авадовіч), у 1790 г. пашкоджаны пажарам, у 1793 г. адноўлены.

Фасады кляштара рытмічна расчлянёны пілястрамі, дэкарыраваны карнізам і поясам.

Планіроўка галерэйная. У келлях і калідорах крыжовыя іцыліндрычныя скляпенні з распалубкамі. Касцёл у цяперашні час дзейнічае.

Бібліяграфія:

1. Комплекс былога кляштара бернардзінак: касцёл Марыі, дэкаратыўнае аздабленне, арган, жылы корпус // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 414−415.

2. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А.А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 444.

3. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / [рэдкал.: С. В. Марцэлеў. – Мінск, 1986. – С. 298.

4. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна / [рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 674–675.

5. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 61.

wwe wwe wwe