Комплекс былога палаца
За 1 км на захад ад пасёлка. Палац пабудаваны князями Чацвярцінскімі ў 1908 г. паводле праекта архітэктара У. Марконі. Увесь палацава-паркавы комплекс не быў вытрыманы ў адзіным архітэктурным стылі. Уключае мураваныя палац, флігель, млын, кузню, якія аб'яднаны сеткаю ўзаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку. Двухпавярховы будынак накрыты ламаным дахам. У дэкоры фасадаў выкарыстаны бакавыя круглаватыя рызаліты, фігурныя ліштвы і люкарны, картушы і гірлянды. У інтэр'еры будынка ў цэнтральнай частцы размешчана зала, вестыбюль з параднай лесвіцай.
Флігель – аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб'ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага партала.
Сядзіба – помнік архітэктуры стылю “мадэрн”.
Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).
Адрас: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, г. п. Жалудок (на правым беразе р. Грушка).
Бібліяграфія:
1. Бибикова, А. Ускользающая красота / Алла Бибикова // Милицейский вестник (Гродно). – 2007. – 1 февр. – С. 22.
2. Гаврилова, С. Новая история столетнего дворца / Софья Гаврилова ; беседовала Алла Бибикова // Гродзенская праўда. – 2014. – 3 верас. – С. 7.
3. Жалудоцкая сядзіба // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 210.
4. Занько, Н. Московская семья, купившая дворец из “Масакры”: “Нам нравятся красивые вещи” / Настасья Занько // Комсомольская правда в Белоруссии. – 2014. – 18–24 сент. – С. 8.
5. Зубрицкая, М. Княжеское гнездо / Мария Зубрицкая // Милицейский вестник (Гродно). – 2018. – 13 сент. – С. 9.
6. Комплекс былога палаца // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 435.
7. Корнеева, Н. В старинной усадьбе хотели сделать галерею, а пока она разрушается на глазах / Наталья Корнеева // Вечерний Гродно. – 2018. – 7 нояб. – С. 25.
8. Палацава-паркавы ансамбль у Жалудку // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 471.
9. Свірын, І. Тэрыторыя Жалудка / Ілья Свірын // Культура. – 2010. – 6–12 лістап. – С. 7.
10. Ступакевіч, Т. Раскіданае гняздо / Т. Ступакевіч // Дзянніца (Шчучынскі раён). – 1998. – 18 лістап. – С. 2.
11. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 345.