Касцёл былога кляштара францысканцаў з фрагментамі агароджы (Грынявічы)
Сядзіба закладзена, відаць, на месцы старой у канцы XIX - пачатку XX ст. у формах неабарока. Займае роўную тэрасу р. Рось каля пасёлка. Прамавугольны ў плане будынак з драўлянага бруса на падмурку, накрыты высокім ламаным дахам. Сцены звонку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Вокны прамавугольныя. Тры рызаліты (над сярэднім мансарда) вылучаны на галоўным фасадзе прамавугольнымі выступамі, з боку парка – гранёнымі эркерамі з ламанымі дахамі. Цэнтральны ўваход аформлены ганкам на чатырох слупах. У аздобе фасадаў выкарыстана разьба (балясіны, валюты, ліштвы). Планіроўка дома калідорная (раней была анфіладная). Перад галоўным фасадам круглы партэр. За домам – парк рэгулярнай планіроўкі з сістэмай узаемна перпендыкулярных алей.
Парадная частка мае сіметрычна-восевую пабудову. На восі размешчана шырокая (10 м) уязная ліпавая алея. За дрэвамі адкрываецца партэр сядзібным домам. Вось сіметрыі перад партэрам падкрэслена дзюма шчыльнымі групамі клёну. У цэнтры яго размешчаны круг з кветнікам.
Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца сядзібны дом з высокай ламанай страхой, пабудаваны з бруса. Сцены ашаляваныя, у сярэдзіне атынкаваныя. Будынак мае складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Бакавыя фасады фланкіраваны двухпавярховымі вежамі, падобнымі на альковы і завершанымі шатровымі стрэхамі.
Алея (захаваліся 23 дрэвы), відавочна, элемент старой кампазіцыі. Яна прадстаўлена дрэвамі ва ўзросце 150-180 гадоў.
Паўночна-ўсходнюю частку парку займае вялікая паляна, абсаджаная нешырокай паласой дрэў з чаромхай. Уздоўж яе, перпендыкулярна пойме, праходзіць другая ліпавая алея шырынёй 4 м. У пойме была невялікая водная сістэма з трох вадаёмаў, запоўненых вадой з Росі. Сістэма парушана, вадой запоўнены адзін квадратны вадаём.
Частка парку за сядзібным домам прадстаўлена дрэвамі: ліпа, клён, ясень, конскі каштан, белая акацыя.
Ад гаспадарчых пабудоваў захавалася часткова гумно. Сядзіба належыць бальніцы.
Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).
Адрас: Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, г. п. Поразава.
Бібліяграфія:
1. Комплекс былой сядзібы: сядзібны дом, парк // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 408.
2. Порозовская усадьба // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 332.
3. Порозовская усадьба // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 460.
4. Федорук, А. Т. Из истории усадебно-парковых ансамблей / А. Т. Федорук, Н. А. Федорук // Старонкі гісторыі Свіслацкага краю: матэрыялы навук.-практ. канф. – Гродна, 2001. – С. 114–129.
5. Чантурия, В. А. Усадебный дом в Порозово, XIX в. / В. А. Чантурия // Архитектурные памятники Белоруссии / В. А. Чантурия. – Минск, 1982. – С. 138.