Лідскі замак

У 1323 годзе Вялікі князь Гедымін загадаў залажыць у Лідзе мураваны замак (некаторыя крыніцы адносяць збудаванне замка да 1320 года), каб закрыць рыцарам дарогу ў глыб зямель Вялікага княства Літоўскага. Баявы фарпост прынёманскіх зямель будавалі каля пяці гадоў.

Сцены выкладваліся з бутавага каменю і, у большасці выпадкаў, абліцоўваліся цэглай. У склад сцен уваходзіла дзве вежы. Унутры замка ўгвараўся чатырохкутны двор, запоўнены драўлянымі жыллёвымі і гаспадарчымі будынкамі.

Замак быў пабудаваны на насыпной гары, вышынёй каля 8,5 метра. 3 трох бакоў ён быў акружаны вадой, з чацвертага боку — глыбокім ровам. Навокал, на вялікай адлегласці, рассцілаліся балоты.

У плане Лідскі залак квадратны. Чатыры замкавыя сцяны мелі кожная 68 метраў даўжыні. Таўшчыня сцен даходзіла да 4 метраў, вышыня раўнялася 12 метрам.

Замак будаваўся палоннымі пад наглядам выпісаных з Кіева майстроў будаўнічай справы.

Няма сумнення, што пры сваім збудаванні замак быў умацаваны вежамі. Па думцы даследчыкаў, вежы былі квадратныя ў аснове. У другой палове XIX стагоддзя яшчэ відны былі: ўцалеўшыя руіны двух вежаў, размешчаных адна супроць другой у паўдева-ўсходнім і паўднёва-заходнім вуглах.

Галоўная фасадая сцяна ўзвышалася на ўсходнім баку. Каля паўночна-заходняга вугла знаходзіліся вароты, якія калісьці былі ўмацаваны вежай.

У верхняй частцы сцен былі поўкруглыя байніцы рознастайных размераў.

Унутры замкавага двара быў рад будынкаў — драўляных і каменных. У 1638 годзе да ўнутранай сцяны замка прыбудаваны «склеп» для захоўвання лідскіх земскіх кніг.

У 1384 годзе, на замак напалі псы-рыцары, разграбілі яго і часткова разбурылі, асабліва яго ўнутраныя драўляныя будынкі.

Напады псоў-рыцараў часта паўтараліся ў 90-х гадах таго-ж XIV стагоддзя.

У студзені 1392 года «крыжаноснае» войска, у якім знаходзілася шмат англійскіх рыцараў, рушыла праз замерзшыя балоты да Ліды і запаліла яго ваколіцы. Князь Карыбут, не гледзячы на сілу ўмацаванняў замка і гарнізон які меўся ў ім, не захацеў абараняцца, і здаў яго без бою.

Аднак, калі праз два гады зімой 1394 года, псы-рыцары разам з англійскім графам Бетфордам зноў напалі на Ліду, яны атрымалі рашучы адпор. Абаронцы замка мужна адбівалі напады «крыжаноснай раці» і прымусілі яе адступіць ад сцен горада.

У канцы XIV стагоддзя Лідскі замак расшырыўся і ўпрыгожыўся новымі будынкамі.

Шмат выпрабаванняў давялося перажыць Лідзе ў сярэдзіне XVII стагоддзя, калі замак зноў і зноў разбураецца ў часе шматлікіх войнаў.

У пачатху XVIII стагоддзя, у часе шведскай вайны, горад і замак падпалі новаму разбурэнню. У 1702 годзе шведы разбураюць і спальваюць горад.

У далейшым ходзе вайны са шведамі, замак быў, перад 1710 годам, спалены і ўжо больш не аднаўляўся. Аднак каменныя будынкі замка часткова захаваліся аж да канца ХVIII стагоддзя.

У 1860 годзе ад папярэдняга замка засталіся толькі знадворныя сцены з вежай, акружаныя даволі шырокім ровам.

Замак уяўляў сабою досыць сумны малюнак, асабліва пасля першай імперыялістычнай вайны. Вежы замка былі поўнасцю знішчаны. Уся паўднёва-заходняя частка яго абвалілася, адкрыўшы ў сценах вялікія праломы.

У 1891 г. Ліда згарэла, прычым агонь знішчыў самы яе цэнтр, разам з будынкам ратушы. Мясцовыя гарадскія ўлады, не разумеючы гістарычнай каштоўнасці замка, наладзілі разборку і распрадажу муроў, выкарыстоўваючы іх для адбудовы горада. Тады былі амаль цалкам знішчаны рэшткі паўднёва-заходняй вежы і разабрана частка заходняй сцяны.

У 30-х гадах паўднёва-заходні вугал сцяны быў забудован невысокай тонкай сцяной з таго-ж буту, ўмацаваны паўднёва-ўсходні вугал замкавай сцяны. У паўночна-заходнім баку быў пракладзены выбрукаваны праход у крэпасць. Сцены былі пакрыты зверху цэментам для захавання ад разбурэння.

У часы вайны 1941—45 гг. у замку неаднойчы ўзрываліся снарады, але сцены замка не пацярпелі ад гэтых выбухаў.

Руіны Лідскага замка, уяўляюць сабой выключна гістарычпую і архітэктурную цікавасць, як унікальны помнік крэпаснога будаўніцтва XIV стагоддзя на тэрыторыі Беларусі.

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Ліда.

Бібліяграфія:

1. Ткачоў, М. Лідскі замак / М. Ткачоў // Вялікае княства Літоўскае: энцыкл. ў 2 т. – Мн., 2007. – Т. 2. – C. 197–198.

2. Замак // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 384−385.

3. Лидский замок // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. Пирожника. – Минск, 2008. – C. 311–312.

4. Лідскі замак // Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыкл. – Мінск, 1993. – C. 368–369.

5. Лідскі замак // Архітэктура Беларусі: энцыкл. даведнік. – Мінск, 1993. – C. 263.

6. Лідскі замак // Беларуская энцыклапедыя: ў 18 т. – Мінск, 1999. – Т. 9. – C. 250.

7. Лідскі замак // Беларусь: энцыкл. дав. – Мінск, 1995. – C.425–426.

8. Ткачев, М. Лидский замок / М. Ткачев // Замки Беларуси / М. Ткачев. – Минск, 2005. – C. 32–38.

9. Токаревич, Т. Лидский замок / Т. Токаревич // Юстыцыя Беларусi. – 2009. – № 8. – C.78–79.

10. Трусаў, А. А. Рэшткі замка / А. А. Трусаў, М. А. Ткачоў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 236–237.

wwe wwe wwe wwe wwe