Пажарная каланча
Узведзеная з цэглы, з элементамі эклектызму чатырохгранная са зрэзанымі гранямі шасціярусная пабудова ўзвышаецца на вуглу аднапавярховага будынка пажарнага дэпо і нібы замыкае сабой гістарычную прастору вул. Замкавай. У сярэдзіны вежы зроблена вінтавая лесвіца са 120 прыступкамі, якая пачынаецца на другім ярусе будынка. На самым версе размяшчаецца кругавая аглядная пляцоўка пад шатровым навесам, абнесеная ажурная каванай агароджай.
Драўляны прататып цяперашняй вежы з'явіўся яшчэ ў 1870 г. Але пажары 1885-га і 1889-га гг. паказалі, што ён не даваў поўнага агляду горада. Толькі ў 1902 г. на ўчастку каралеўскіх стайняў была пабудавана 32-мятровая каланча, з якой за спакоем у горадзе кругласутачна сачыў вартавы. Падчас другой сусветнай вайны пабудовы на пажарным двары былі значна пашкоджаны. Таму ў пасляваенны час частка будынка пажарнага дэпо была разбурана, а па тэрыторыі пажарнага двара прайшла вуліца. У 80-я гг. на каланчы праводзіліся рэстаўрацыйныя работы, у выніку якіх у дэкоры з’явіліся каваныя металічныя элементы і флюгер, выкананы паводле эскіза Ю. Мацко. У кастрычніку 2008 г. быў заснаваны музей гісторыі пажарнай службы.
Адрас: Беларусь, г. Гродна, вул. Замкавая, 19.
Рэжым працы: пн - пт: 09:00 - 17:00; сб, нядз.: вых.
Бібліяграфія:
1. Башня пожарного депо // Гродно: энцикл. справ. / редкол.: И. П. Шамякин [ и др.]. — Минск, 1989. — С. 89−90.
2. Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня – Вроцлаў, 2012. – 369 с.
Са зместу: [Пажарная каланча]. – С. 139−140.
3. Вишневская, Т. Ай да каланча! / Т. Вишневская // Перспектива. − 2006. − 12 мая. − C. 8.
4. Гузень, Е. Про огонь и воду под медные трубы / Е. Гузень // Гродзенская праўда. − 2008. − 15 кастрычніка. − С. 2.
5. Кот, В. Пад гістарычнай каланчой / В. Кот // Гродзенская праўда. − 2006. − 13 снежня. − C. 6.
6. Лосевич, Р. Открытие музея пожарной службы / Р. Лосевич // Милицейский вестник. − 2008. − 9 октября. − C. 2.
7. Масько, Р. Каланча мае век / Р. Масько // Милицейский вестник. − 2008. − 24 июля. − С. 5.
8. Матвеев, В. 120 ступеней вверх / В. Матвеев // Рэспублiка. − 2009. − 28 ліпеня. − C. 4.
9. Пракопчык, Б. Што памятае гродзенская каланча? / Б. Пракопчык // Звязда. − 2008. − 9 снежня. − C. 7.