Помнік Адаму Міцкевічу

Першы помнік са скульптурнай выявай Адама Міцкевіча быў уста-ноўлены ў Навагрудку ў 1975 годзе. Зроблены ён быў у выглядзе прама-вугольнай стэлы, на якой размяшчаўся мазаічны бюст паэта, выкананы навагрудскім самадзейным скульптарам У. А. Грэкам. На стэле на беларус-кай і рускай мовах былі словы з паэмы “Пан Тадэвуш”: “Маленства край! Ты з намі да сканання – чысты, святы, як першае каханне”. З другога боку стэлы – словы А. Пушкіна: “Он говорил о временах грядущих, когда народы, расп-ри позабыв, в великую семью соединяться”.

У пачатку 1990 г. было прынята рашэнне замяніць устаноўленную на Малым замку стэлу з бюстам А. Міцкевіча на новы помнік паэту. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося 12 верасня 1992 г. пад час правядзення Міжна-роднага свята ў гонар паэта. Помнік (скульптар В. Янушкевіч) знаходзіцца непадалёк ад Кургана Адама Міцкевіча, Навагрудскага замка, Фарнага касцёла, дзе быў ахрышчаны А. Міцкевіч, што разам стварае унікальны гісторыка-культурны комплекс. На помніку выява Адама Міцкевіча ў шырокім доўгім плашчы з узнятай уверх рукой. Скульптура выканана ў бронзе, яе вышыня 3,1 м., усталявана на палявым валуне.

Бібліяграфія:

1. Гайба, М. Помнiкi паэту / Мiкалай Гайба // Новае жыццё (Навагруд. р-н). − 2005. − 5 кастр. − C. 3.

2. Гайба, М. Сэрцу мілая айчына: вобразы радзімы ў жыцці і творчасці Адама Міцкевіча / Мікалай Гайба. – Баранавічы : БелАніГал, 2011. – 112 с.Са зместу: [Помнік Адаму Міцкевічу]. С. 97.

3. Помнік Адаму Міцкевічу : [г. Навагрудак] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 395.

4. Помнік Адаму Міцкевічу на Малым Замку / Навагрудак = Novogrudok = Nowogrodek : фотаальбом / аўт. тэксту Т. П. Царук. − Мінск : Беларусь, 2009. – С. 30.

5. Помнік Міцкевічу Адаму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 266.

wwe wwe