Сядзібна-паркавы комплекс “Панямонь”

На ўсходняй ускраіне Гродна, на высокім правым беразе Нёмана захаваліся рэшткі маляўнічай старажытнай сядзібы, якая з’яўлялася загараднай рэзідэнцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Потым сядзіба перайшла ва ўласнасць Страінскага, князёў Друцкіх-Любецкіх, затым належала гродзенскаму павятоваму маршалку Ляхніцкаму. Сядзібна-паркавы ансамбль, створаны ў 1771 годзе паводле праекта архітэктара Ю. Аляхновіча, дабудоўваўся ў XIX ст.

Сядзібна-паркавы ансамбль “Панямонь” узведзены на высокім берагавым плато, абмежаваным з паўднёвага боку ракой. А з усходняга і паўнночнага — глыбокім ярам. Сядзібны дом і раскрыты перад ім партэр размяшчаліся ў глыбіні пейзажнага парку, каля абрывістага берага, які ўмацоўвалі шэраг тэрас і падпорныя сценкі. Каля ўезду стаяла капліца ў рэтраспектыўна-гатычным стылі, пабудаваная ў сярэдзіне XIX ст. З заходняга боку панскага дома знаходзіліся ўсе гаспадарчыя і службовыя будынкі.

Сядзібны дом (значна разбураны і амаль поўнасцю перабудаваны) уяўляе сабой характэрны для апошняй стадыі архітэктуры барока мураваны аднапавярховыбудынак з плаўнымі вуглавымі алькежамі. Сцены мелі дэкаратыўную апрацоўку: вытанчаная і складаная прафіліроўка карнізаў і абрамленняў, крапоўка падвойнымі пілястрамі з ажурнымі капітэлямі, гарызантальная рустоўка.

Галоўны і дваровы фасады атрымалі ў XIX ст. асіметрычна пастаўленыя высокія чатырохкалонныям порцікі. Перапад рэльефу з тыльнага боку будынка забяспечыў адкрыццё цокальнага паверха. Яго скляпеністыя памяшканні прызначаліся на гаспадарчыя мэты і непасрэдна звязваліся з памяшканнямі першага паверха. Планіроўка дома мела характэрную для барока анфіладу з выхадам ў цэнтральную парадную залу. Будынак з’яўляўся помнікам архітэктуры позняга барока, а ў парку ўвасобіліся рысы пейзажнага стылю.

Ад сядзібы захавалася капліца. На галоўным фасадзе прамавугольнага ў плане збудавання ўзвышаецца шатровая васьмігранная званіца. Уваход врашаны вялікім стральчатым парталам, бакавыя фасады чляняцца такой жа формы вокнамі.

Адрас: усходняя ўскраіна г. Гродна, правы бераг р. Нёман.

Бібліяграфія:

1. Сядзібна-паркавы комплекс "Панямонь" // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. : В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск, 2009. — C. 330—331.

2. Иващенко, А. А. Туристическая привлекательность загородной королевской усадьбы "Понемунь" в Гродно : сб. науч. ст. : в 2 ч. / А. А. Иващенко ; Гродненский государственный университет им. Я. Купалы. — Гродно, 2009. — Ч. 2. — С. 64—66.

3. Лунёва, С. Маленькая история любви / С. Лунёва // Милицейский вестник (Гродно). — 2006. — 21 сент. — C. 15.

4. Словiк, С. Каралеўскiя рэзiдэнцыi ў Гродна / С. Словік // Гродзен. праўда. — 2003. — 29 лiстап. — C. 11.

5. Попко, И. В поисках утраченного / И. Попко // Беларусь сегодня. — 2009. — 2 окт. — C.16.

6. Трусов, И. Дворец Понемунь / И. Трусов // Вечерний Гродно. — 2009. — 5 авг. — С. 29.

7. Ивановский, В. Тайны Понемуни / В. Ивановский // Вечерний Гродно. — 2002. — 2-9 окт. — C. 2.

8. Заневский, С. Был ли третий замок в Гродно? / С. Заневский // Молодёжный курьер (Гродно). — 2006. — 19 мая. — C. 10.

9. Кулагiн, А. Панямоньская сядзiба // Страчаная спадчына / А. Кулагін. — Мінск, 1998. — С. 214—215.

10. "Понемонь" // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. — Минск, 2008. — С. 331—332.

11. “Панямонь” : [Пра аднайм. Гродзен. сядзібу, помнік сад.-парк. архітэктуры 18 ст.] // Бел. энцыкл.: У 18 т. — Т.12. — Минск, 2001. — С. 59.

12. Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; рэд. Кал. : С. В. Марцэлеў і інш. — Мінск : БелСэ, 1986. — С. 80.

13. Панямунь // Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы / А. Вашкевіч і інш. — Гародня-Wroclaw : Гарадзенская бібліятэка, 2012. — С. 248—249.

wwe wwe wwe wwe wwe