Помнік А. С. Пашкевіч (Цётцы)
Каля будынка сярэдняй школы. Пастаўлены ў 1954 г. (скульптар А. Заспіцкі; бронза, граніт; вышыня пастамента – 4 м, вышыня фігуры – 2 м). На гранітным пастаменце прамавугольнай формы скульптурная выява маладой жанчыны ў гарадской сукенцы з накінутым на плечы шалем. Фігура пададзена ў лёгкім руху, левая рука прыціскае да грудзей кнігу. Гордая пастава, цвёрды позірк перадаюць унутраную сілу і эмацыянальную ўсхваляванасць пісьменніцы. Вакол помніка – дэкаратыўныя кусты і газоны.
Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 88 ад 28.08.2003).
Адрас: Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, г. п. Астрына, вул. Станкевіча.
Бібліяграфія:
1. Астрына // Беларуская энцыклапедыя: ў 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. − Т. 1. – С. 58.
2. Астрына // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск, 1984. – Т. 1. – С. 215.
3. Острино // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 421.
4. Острино // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 328.
5. Помнік А. С. Пашкевіч // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 432.
6. Помнік Цётцы (Алаізе Пашкевіч) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 338.
7. Цётка // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2001. – С. 113–116.