Рэшткі капліцы
Помнік архітэктуры барока з элементамі абароннага дойлідства. Пабудавана ў 1614 г. (па іншых звестках – у 1633) каля Гайцюнішкскага дома-крэпасці ў якасці кальвінісцкай капліцы на фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхардта Зузаны. Была сямейнай пахавальняй Нонхардтаў і інш. уладальнікаў вёскі кальвінісцкага веравызнання.
Кампактны прамавугольны ў плане мураваны будынак з развітой алтарнай часткай быў накрыты вальмавым дахам з дахоўкі, з трох бакоў умацаваны магутнымі крытымі дахоўкай контрфорсамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокім прафіляваным карнізам. У інтэр’еры асноўны аб’ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.
Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).
Адрас: Гродзенская вобласць, Воранаўскі раён, в. Гайцюнішкі.
Бібліяграфія:
1. Гайтюнишкская часовня // Туристская энциклопедия Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 123.
2. Гайтюнишкская часовня // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 285.
3. Гайцюнішкская капліца // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 140.
4. Гайцюнішкская капліца // Беларуская энцыклапедыя: ў 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 1996. − Т. 3. – С. 441.
5. Гайцюнішкская капліца // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. – Мінск, 1985. – Т. 2. – С. 9.
6. Капліца // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. – Мінск, 1986. – С. 142.
7. Капліца-кірха // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Воранаўскага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 463−464.
8. Кулагін, А. М. Капліца / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2008. – С. 81.
9. Рэшткі капліцы // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 350.
10. Светозаров. Л. Свидетели седых веков / Л. Светозаров // Воранаўская газета. – 1992. – 31 кастр. – С. 2.