Касцёл Святой Тройцы

Запіс аб пачатку будаўніцтва храма адносіцца да 1740 г. Па невядомых прычынах будаўніцтва было спынена на некалькі дзесяткаў гадоў. У 1766 г. будаўнічыя работы аднавіліся і з перапынкамі працягваліся да пачатку 19 ст. Будаўніцтва храма было завершана ў 1807 г. пры ўладальніку Росі Ф. Патоцкім. Асвячэнне храма адбылося 12 ліпеня 1808 г. На паўднёвы ўсход ад касцёла асобна пастаўлена ў 1908 г. двух’ярусная званіца.

Храм — помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак з нязначна выступаючым трансептам і паўцыркульнай апсідай. Над галоўным фасадам 2-ступеньчаты парапет з фігурным усечаным шчытом. Бакавыя фасады дэкарыраваны рустоўкай і завершаны прафіляваным карнізам. Інтэр’ер зальны, перакрыцце — драўляныя цыліндрычныя скляпенні. Уздоўж бакавых сцен праходзіць галерэя з драўлянай агароджай. Сцены завершаны масіўным карнізам з сухарыкамі.

У цэнтры над уваходам — хоры на чатырох круглых калонках. На сценах, скляпеннях асноўнага аб’ёму і алтарнай часткі размешчаны жывапісныя кампазіцыі на біблейскія тэмы і дэкаратыўна-архітэктурны роспіс, які стварае ілюзорнае ўяўленне прасторы. Драўляны разны алтар двух’ярусны, расчлянёны калонамі, дэкарыраваны накладной пазалочанай разьбой і скульптурай. Па перыметры сцен у арачных нішах размешчаны выявы 12 апосталаў, пад хорамі – 4 сімвалы евангелістаў у медальёнах, над хорамі ─ выявы музычных інструментаў. На скляпенні левага трансепта выява “Цуд Міхаіла”, у правым – абраз 17 ст. “Маці Божая з дзіцём”.

Бібліяграфія:

1. Грэсь, С. Гісторыя архітэктурнай спадчыны Ваўкавыска XVIII — XIX ст. / C. Грэсь // Румлёўскія старонкі: помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю: матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства "Румлёўскія чытанні" − Гродна, 2011. − С. 154−160.

2. Касцёл Св. Тройцы // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 348.

3. Карпыза, В. Гісторыя Росі. Роскі касцёл / В. Карпыза // Ваўкавышчына : краязн. часоп. − 2009. − № 1. − С. 5−9.

4. Кулагін, А. М. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск, 2008. – С. 317.

5. Росский костел Пресвятой Троицы // Туристская энциклопедия Беларуси / под. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 496.

6. Росский костел Пресвятой Троицы // Туристские регионы Беларуси / под ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 333.

7. Церашчатава, В. В. Роскі Троіцкі касцёл / В. В. Церашчатава, Т. І. Чарняўская // Архітэктура Беларусі : энцыкл. давед. / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 417.

8. Церашчатава, В. В. Троіцкі касцёл / В. В. Церашчатава, Т. І. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская воб-ласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 1986. – С. 135.

wwe wwe wwe wwe wwe