База дадзеных "Гісторыка-культурныя каштоўнасці Прынёманскага краю"

Будынак былога даходнага дома

Будынак былога даходнага дома (дом Гедройца) – гэта яскравы прыклад мадэрну. Быў пабудаваны ў 1900 г. Камяніца належала былому прысяжнаму паверанаму, старшыні гродзенскага суда Казіміру Гедройцу. Гэты будынак таксама звязаны з дзейнасцю хіпі у Гродне на пачатку 1970-х гг.

Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Цэнтральная частка вылучана несапраўдным рэзалітам, завершаным фігурным франтонам. Плоскасць рызаліта члянёна дзвюма парамі высокіх вузкіх аконных праёмаў лесвічнай клеткі. Вуглавыя часткі фасада акцэнтаваны трохграннымі эркерамі, завершаны фігурнымі атыкамі. З паўднёвага боку атык дэкарыраваны ляпнымі гірляндамі. Аконныя праёмы эркераў падкрэслены металічнымі агароджамі (для вазонаў з кветкамі). Тыльны і тарцовыя фасады не тынкаваныя, прарэзаны аконнымі праёмамі з клінчатымі перамчкамі. Захаваліся ўваходныя філянговыя напалову зашклёныя дзверы з металічнымі пераплётамі, металічная агароджа лесвічнай клеткі.

Бібліяграфія:

1. [Будынак былога даходнага дома] // Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. – Мінск, 2009. – С. 314.

2. Леніна № 13 — Дом Гедройца // Біяграфія гарадзенскіх вуліц: ад Фартоў да Каложы / аўт.: А. Вашкевіч [і інш.]. – Гародня – Вроцлаў, 2012. – С. 198.

wwe wwe wwe wwe