Вялікая Харальная сінагога

Вялікая Харальная сінагога на Вялікай Траецкай была ўзведзена у пачатку XX стагоддзя. Першая каменная сінагога ў Гродне была пабудавана ў 1575—1580 гадах па праекце італьянскага архітэктара Санці Гучы, запрошанага равінам Мардзехаем Яфе. У выніку пажара ў 1617 годзе гэтая сінагога была цалкам знішчана, але неўзабаве пасля пажару польскі кароль Жыгімонт III дазволіў яўрэям пабудаваць новую сінагогу на месцы старой. Другая сінагога праіснавала даўжэй, але паўтарыла лёс папярэдніцы. Моцны пажар, які адбыўся ў 1899 годзе ў горадзе, учыніў шкоду сінагозе, пасля чаго яна была цалкам аднойлена, да яе былі прыбудаваны два крылы, і гэта кардынальна змяніла яе знешні выгляд. Асноўная частка будынка – гэта старая сінагога XVI стагоддзя. У пачатку XX стагоддзя быў сутнасна зменены толькі галоўны фасад храма. Цяперашні будынак Вялікай харальнай сінагогі быў пабудаваны Ільёй Фрункіным у 1902—1905 гг. у адной з разнавіднасцей эклектыкі — маўрытанскім стылі.

Сінагога ўяўляе сабой трохпавярховы будынак з двускатнай страхой. Галоўны фасад упрыгожаны маленькімі вежамі. У цэнтры галоўнай залі размешчана біма, яе слупы падтрымліваюць крыжападобныя перакрыцці з нервюрамі. Ва ўсходняй сцене, у неглыбокай пяціграннай нішы знаходзіцца алтар, уздоўж заходняй – галерэя для жанчын. Інтэр’ер багата аздоблены гатычным арнаментам.

Вялікая Харальная сінагога была зачынена ў 1940 годзе. У перыяд нямецкай акупацыі Гродна будынак сінагогі, якая знаходзілася ў цэнтры яўрэйскага гета, выкарыстоўваўся нацыстамі для збору яўрэяў з усяго горада перад адпраўкай у канцлагеры і на расстрэлы.

Багатаму ўнутранаму дэкору будынка ў часы Вялікай Айчыннай вайны быў нанесены сур'ёзны ўрон. Сінагога была разрабавана, фасад будынка пацярпеў ад куль і ашкепкаў снарадаў. Усе пасляваенныя гады гэтае велічнае збудаванне не рамантавалася. У ім былі размешчаны склады харчовага камбіната, аптэчнага кіравання, а пазней – мастацка-прамысловыя майстэрні.

З 1991 года будынак быў вернуты яўрэйскай рэлігійнай абшчыне.

Сення сінагога выкарыстоўваецца для штодзённых набажэнстваў, для святочных сходаў, заняткаў і сустрэч. Гісторыя будынка, яго узрост і прыгажосць прывабліваюць мноства наведвальнікаў, як яўрэйскай, так і іншых нацыянальнасцяў з Беларусі і ўсяго свету.

На дазены момант у сінагозе дзейнічае Музей гісторый яўрэяў на Гродзеншчыне.

Адрас: вул. Вялікая Траецкая, 59а. Час працы: 10.00 – 18.00.

Сайт: www.bhsinagoga.by

Бібліяграфія:

1. [Большая синагога Гродно, нач. 20 в.] / А. И. Локотко //Архитектура европейских синагог / А. И. Локотко. – Минск, 2002. - С. 97 – 98.

2. [Будынак былой сінагогі ] // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. А. Абламскі [і інш.,]. - Мінск, 2009. - С. 326.

3. Гродненская синагога // Туристическая энциклопедия Беларуси / под

4. Гродненская синагога // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожникова. – Минск, 2008. - С. 288 – 289.

5. Заневская, А. В. Социокультурные функции Гродненской главной синагоги / А. В. Заневская // Наука-2009 : сб. науч. ст. / редкол. : А. И. Борко [и др.] ; М-во образования РБ, Гродн. государственный университет. – Гродно, 2009. - Ч. 1. – С. 140 – 142.

6. Заневская, А. В. Большая хоральная синагога в Гродно как туристический центр/ А. В. Заневская // Студенческая мысль : новый взгляд : сб. студ. работ.- Гродно, 2007.- С. 96 – 100.

7. Кулагін, А. М. Гродзенская сінагога / А. М. Кулагін // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А. А. Воінаў [і інш.] – Мінск, 1993. – С. 170.

8. Кулагін, А. М. Сінагога/ А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Гродзенская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. - Мінск, 1986. - С. 77.

wwe wwe wwe wwe wwe wwe wwe