Слонімская ратуша
Помнік архітэктуры барока. Пабудавана ў другой палове 18 ст. з цэглы у цэнтры Слоніма. Кампактны прамавугольны ў плане двухпавярховы мураваны будынак з двухсхільным дахам. Фасады раскрапаваны плоскімі пілястрамі, філёнгамі, нішамі. Планіроўка анфіладна-калідорная з вестыбюлем і лесвіцай у цэнтры. Акрамя пакояў для членаў магістрата і залы паседжанняў, у ратушы былі памяшканні для гараднічага, суда, гаўптвахты, архіва і інш. Разам са службовымі карпусамі яна стварае замкнутае дваровае карэ.
Кампазіцыя будынка адносіцца да тыпу бязвежавых, строга сіметрычных.
Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 71 ад 28.02.2002).
Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Савецкая, 6.
Бібліяграфія:
1. Будынак былой ратушы // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 416.
2. Слонимская ратуша // Туристская энциклопедия Беларуси / под. общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2007. – С. 524.
3. Слонімская ратуша // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 442.
4. Слонімская ратуша // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна / [рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 679.
5. Слонімская ратуша // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 58.