Слонімская сінагога

Пабудавана ў 1642 г. у гістарычным цэнтры Слоніма, недалёка ад рынка. Кампактны мураваны будынак мае выгляд базілікі. Да асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, накрытага 2- схільным дахам прымыкаюць больш нізкія памяшканні. Галоўны фасад завершаны франтонам складанага пластычнага абрысу і упрыгожаны дэкаратыўнымі дэталямі (здвоеныя пілястры, нішы, вокны-ружы).

Прыбудовы пры ўваходзе больш познія. Галоўная зала ўнутры мае 9-польную сістэму скляпенняў, 4 слупы ў цэнтры падтрымліваюць “ліхтарню”, аздобленую лепкай у тэхніцы стука.

Слонімская сінагога – выдатны помнік архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойлідства Беларусі 17-18 стст. і аргінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.

Помнік 2 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Слонім, вул. Савецкая, 1.

Бібліяграфія:

1. Будынак былой сінагогі // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / [склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк]. – Мінск, 2009. – С. 415–416.

2. Слонимская синагога // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. – Минск, 2008. – С. 339.

3. Слонімская сінагога // Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. / [рэдкал. А. А. Воінаў [і інш.]. – Мінск, 1993. – С. 442.

4. Слонімская сінагога // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна / [рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2004. – С. 673.

5. Слонімская сінагога // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: ў 5 т. – Мінск, 1987. – Т. 5. – С. 57.

wwe wwe wwe wwe