Свята-Аляксандра-Неўская царква

У 1881г. у рэтраспектыўна-рускім стылі ў аг. Індура была пабудавана мураваная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага. Плошчу пад царкву ў цэнтры вёскі ахвяраваў мясцовы памешчык Іван Казлоўскі. Першы праект храма, распрацаваны ў 1876г., па прычыне падаражэння будаўнічых матэрыялаў не быў прыняты і прапанаваны быў для рэалізацыі ў в. Лунна (цяпер Мастоўскі раён). Другі праект храма, разлічаны на 350 прыхаджан, распрацаваны губернскім архітэктарам Калянкевічам 3 сакавіка 1879 г.

Дойлід адышоў ад механічнага ўвасаблення тыповага праекта і зрабіў спробы спрасціць яго. Захоўваючы чатырохчасткавую кампазіцыю будынка са званіцай, трапезнай, асноўным аб'ёмам і пяціграннай апсідай, ён, вар'іруючы дах і аб'ёмы, стварыў арыгінальны пірамідальны сілуэт.

Ім жа ў 1880 г. быў зроблены для царквы праект іканастаса.

Асаблівасцю царквы з'яўляецца змешчанае на апсідзе вялікае мастацкае пано на евангельскі сюжэт.

Помнік 3 катэгорыі каштоўнасці, унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 77 ад 13.11.2002).

Адрас:Гродзенская вобл., Гродзненскі р-н, аг. Індура.

Бібліяграфія:

1. Кулагін, А. М. Свята-Аляксандра-Неўская царква / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы на Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2001. – С. 92.

2. Кулагін, А. М. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. – Мінск, 2007. – С. 184.

3. Сиверцева, М. А. Церкви-юбиляры / М. А. Сиверцева // Гродненские епархиальные ведомости. – 2011. – № 11. – С. 17–19.

4. Храм святого благоверного Александра Невского д. Индура [Электронный ресурс] // Гродненская епархия Белорусской Православной Церкви. – Режим доступа: http://orthos.org/eparhiya/blagochiniya-i-hramy/skidelskoe/indura. – Дата доступа: 29.11.2018.

wwe wwe wwe wwe